.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Даві́д Бе́н-Гурыё́н (іўр.: דָּוִד בֶּן-גּוּרִיּוֹן; сапраўднае імя— Давід Іозеф Грын (16 красавіка 1886, Плоньск (Плоцкая губерня, Расійская імперыя; цяпер — у Мазавецкім ваяводстве, Польшча) — 1 снежня 1973, Тэль-Авіў, Ізраіль) — адзін з лідараў сіянісцкага і сіянісцка-сацыялістычнага руху, адзін са стваральнікаў Дзяржавы Ізраіль. У 1948—1953 і 1955—1963 гг. (з перапынкам у 1961) прэм’ер-міністр і міністр абароны Ізраіля. Пад яго кіраўніцтвам былі выйграны Вайна за незалежнасць (1948—1949) і Сінайская кампанія (1956), адбылося выгнанне палестынскіх арабаў на чужыну.