wd wp Пошук:

Гэры Олдмен

Гэ́ры Ле́анард О́лдмен (англ.: Gary Leonard Oldman; нар. 21 сакавіка 1958, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр

, кінарэжысёр і прадзюсар.

Біяграфія

Олдмен уславіўся пасля выканання галоўных роляў у кінакарцінах «Сід і Нэнсі» і «Натапырце вашы вушы», па выхадзе якіх кінакрытык Роджэр Эберт назваў Олдмена «лепшым маладым брытанскім акцёрам сучаснасці»[4]. У 1990-х гадах акцёр зняўся ў шматлікіх папулярных фільмах, гуляючы, як правіла, змрочных і маральна неадназначных персанажаў[5]. У 2000-я гады Олдмен прыняў удзел у здымках двух паспяховых франшыз, ролі ў якіх сталі трывала асацыявацца з яго імем. У серыі карцін пра Гары Потэра ён згуляў добрага чараўніка Сірыуса Блэка, а ў трылогіі Крыстафера Нолана пра Бэтмена паўстаў на экране ў вобразе непадкупнага паліцэйскага Джэймса Гордана[6]. На працягу творчай кар’еры Олдмена ўвага крытыкаў і гледачоў таксама было прыцягнута да яго прац у фільмах «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя», «Джон Ф. Кэнедзі. Стрэлы ў Даласе», «Дракула», «Леон», «Пяты элемент», «Самалёт прэзідэнта», «Шпіён, выйдзі прэч!» і інш. Акцёр вядомы як майстар пераўвасабленняў, з аднолькавай лёгкасцю здольны стварыць вобраз як высокастаноўчага персанажа, так і нягодніка[7][8].

Гэры Олдмен таксама спрадзюсаваў некалькі кінастужак, у тым ліку свой рэжысёрскі дэбют: у 1997 годзе ён паставіў па ўласным сцэнарыі фільм «Не глынаць», часткова заснаваны на аўтабіяграфічным матэрыяле[9]. Карціна прынесла Олдмену дзве прэміі BAFTA (за лепшы брытанскі фільм і арыгінальны сцэнарый)[10] і ўдзельнічала ў конкурснай праграме Канскага кінафестывалю[11]. Адзінай у кар’еры намінацыі на прэмію «Оскар» Олдмен ганараваўся за ролю брытанскага агента МІ-6 Джорджа Смайлі ў трылеры «Шпіён, выйдзі прэч!».

Зноскі

  1. Gary Oldman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gary Oldman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124243711 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  4. Rodger Ebert Prick Up Your Ears(англ.)  (недаступная спасылка). Chicago Sun-Times (8 мая 1987). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  5. Sandra Brennan Gary Oldman - Film biography(англ.)  (недаступная спасылка). AllRovi. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  6. Tim Lewis. Gary Oldman: ‘The secret of playing George Smiley was in finding the silhouette of a spy’(англ.) . The Observer (11 сентября 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 24 кастрычніка 2011.
  7. Leigh Singer Oscars: the best actors never to have been nominated(англ.)  (18 лютага 2009). — The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  8. Oldman: I don’t crave an Oscar(англ.)  (недаступная спасылка). celebrity.uk.msn.com (10 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 25 кастрычніка 2011.
  9. Best of British - Nil By Mouth (1997)(англ.) . VirginMedia. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  10. BAFTA Film Nominations 1997(англ.)  (недаступная спасылка). Bafta.org. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  11. Cannes Film Festival: Official Selection 1997(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Акцёры агучвання Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прадзюсары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Прадзюсары XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Прадзюсары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Кінарэжысёры Вялікабрытаніі