wd wp Пошук:

Гутаўскі сельсавет

Гу́таўскі сельсавет (руск.: Гутовский сельсовет) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Гутава.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Драгічынскага Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання Агдэмерскага і Вавуліцкага сельсаветаў[1]. 9 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Бездзежскага сельсавета перададзена вёска Крамно[2], якая 14 красавіка 1960 года вернута назад[3]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Драгічынскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1001 чалавек[5], з іх 97,2 % — беларусы[6].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 5 населеных пунктаў: Агдэмер, Вавулічы, Гутава, Дробаты, Сорацні.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе