wd wp Пошук:

Драгічынскі сельсавет

Драгі́чынскі сельсавет (руск.: Дрогичинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Драгічын (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Старасельскі сельсавет у складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Стараселле. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 20 мая 1958 года ў склад сельсавета з Вулькаўскага сельсавета перададзена вёска Навікі[1]. 8 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпнікаўскага сельсавета[2]. 27 ліпеня 1965 года ў сувязі з уключэннем вёскі Стараселле ў межы гарадскога пасёлка Драгічын сельсавет перайменаваны ў Драгічынскі, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак (з 10 лістапада 1967 года — горад) Драгічын, таксама ў склад Драгічына ўключаны вёскі Броннае і Зарэчка Старасельскага сельсавета[3]. 1 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Закозельскага сельсавета перададзены вёскі Нагор’е і Пярковічы[4]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гутаўскага сельсавета (вёскі Агдэмер, Вавулічы, Гутава, Дробаты, Сорацні)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 4025 чалавек[6], з іх 96,6 % — беларусы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  5. Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Драгічынскі сельсавет