Дро́баты[1] (трансліт.: Drobaty, руск.: Дроботы) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Драгічынскага сельсавета.
Перад вайной у вёсцы жыло 344 чалавек у 78 дварах[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 67 дамоў, забіта 11 чалавек[2].
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Гутаўскага сельсавета[3].