wd wp Пошук:

Гусялапка вастралопасцевая

Гусяла́пка вастралопасцевая (Alchemilla acutiloba) — від кветкавых раслін роду Гусялапка (Alchemilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Беларускія народныя назвы: гусіныя лапкі, гаючае зелле, расічка[3].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 7—65[3] см. Сцябло прыўзнятае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, на чаранках. Прыкаранёвае лісце ныркападобнай формы, 9—11-лопасцевае. Лопасці лістоў з кожнага боку з 7—12 вузкім вострымі зубцамі. Кветкі жаўтаватага або жаўтавата-зялёнага колеру. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне

Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Расце на лугах і пашах, у стэпах і светлых лясах, на палянах і ўзлесках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені—жніўні.

Сінонімы

Паводле The Plant List:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Ружавыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак