wd wp Пошук:

Гурнофель

Гурно́фель[1] (трансліт.: Hurnofieĺ, руск.: Гурнофель) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.

Гісторыя

Зімой 1918-1919 гадоў у маёнтку Гурнофель знаходзілася база вайсковых аддзелаў польскай Самаабароны. 17 студзеня аддзелы Самаабароны з Гурнофеля адышлі да Шчучына.

З 1939 — у БССР. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 над нацысцкай акупацыяй.

Да 2013 года Гурнофель уваходзіў у склад Галавічпольскага сельсавета[2].

Славутасці

Гурнофельскі парк займае плошчу 2 га, пейзажны, захаваўся часткова. Аснову дэндрарыя складаюць мясцовыя пароды дрэў, размешчаныя ў выглядзе невялікіх груп, букетам ці клумбай. У канцы ХІХ ст. ў парку высаджана шмат экзотаў. Зберагліся паасобныя дрэвы туі заходняй, клёну серабрыстага, дубу паўночнага, вярбы белай ніцай, лістоўніцы еўрапейскай, вельмі рэдкай на Беларусі тсугі канадскай.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области Архівавана 17 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Шчучынскага раёна
Аграгарадкі Гродзенскай вобласці
Населеныя пункты паводле алфавіта
Васілішкаўскі сельсавет