wd wp Пошук:

Тсуга канадская

Тсу́га кана́дская[2] (Tsuga canadensis) — вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых.

Батанічнае апісанне

Вышыня дрэў да 20 м, дыяметр 40-50 см. Крона конусападобная. Кара бурая, няроўная. Парасткі густа ўкрыты лінейна-ланцэтнай, пляскатай ігліцай. Шышкі шматлікія, яйкападобныя, летам блакітна-зялёныя, увосень жаўтавата-бурыя.

Арэал

Радзіма Паўночная Амерыка.

Інтрадукавана на Беларусі ў пачатку ХХ ст. У цэнтральных і паўночна-заходніх раёнах зрэдку вырошчваюць як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках.

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна, устойлівая да гарадскіх умоў.

Зноскі

  1. Tsuga canadensis. Species details(англ.)  (недаступная спасылка). Conifer database. Catalogue of Life: 2009 Annual Checklist. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2014. Праверана 14 жніўня 2009.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Хваёвыя
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны