wd wp Пошук:

Гуніла Бергстрэм

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бергстрэм.

Гуніла Бергстрэм (шведск.: Gunilla Bergström; 3 ліпеня 1942, Гётэбарг — 25 жніўня 2021) — шведская пісьменніца, журналіст, мастак-ілюстратар.

Біяграфія

Нарадзілася 3 ліпеня 1942 года ў Гётэбаргу.

У 1966 годзе скончыла факультэт журналістыкі універсітэта ў Гётэбаргу і пачала працаваць у газеце Aftonbladet у Стакгольме. У 1975 годзе звольнілася, атрымаўшы штогадовую стыпендыю Саюза шведскіх пісьменнікаў, і прысвяціла сябе літаратурнай творчасці.

Памерла 25 жніўня 2021 года[7].

Творчасць

Аўтар больш за 40 кніг для дзяцей. Вядомая, дзякуючы серыі кніг пра хлопчыка, якога клічуць Альфонс Оберг (Alfons Åberg).

Дэбютавала ў 1971 годзе, апублікаваўшы кнігу Mias Pappa flyttar, пра дзяўчыну, бацькі якой у разводзе. У 1972 годзе выйшла першая кніга з серыі пра Альфонса Оберга. За 40 гадоў Альфонс Оберг стаў героем 25 гісторый і класікам шведскай кніжкі-карцінкі. Па колькасці выдачаў кніг у бібліятэках краіны — мільён у год — Гуніла Бергстрэм саступіла толькі сусветна-вядомай казачніцы Астрыд Ліндгрэн.

Творы Бергстрэм перакладзены больш чым на 30 моў свету. Усяго было прададзена больш за 9 мільёнаў асобнікаў (у Швецыі каля 5 млн.). Адна з яе кніг у 1985 годзе стала першай шведскай дзіцячай кнігай, перакладзенай на арабскую мову.

У тым жа годзе ў Гётэбаргу быў адкрыты культурны цэнтр Альфонса Оберга.

У 1979—1994 гадах быў зняты шведскі анімацыйны серыял «Alfons Ålberg» (4 сезона, 10-хвілінных серый). Серыял быў дубляваны на англійскую мову. А ў 2013 годзе нарвежская рэжысёрка Торыл Коўв прывяла Альфонса Оберга ў кінатэатры з мастацкай прэзентацыяй «Hocus Pocus Alfie Atkins»[8]. Пасля фільма выйшаў новы серыял пра Альфонса Оберга з 13 серый.

Бергстрэм таксама з’яўляецца аўтарам дзіцячых кніг пра Міла, Біла і Бола. З’яўлялася ўладальніцай уласнай кампаніі Bok-Makaren .

Узнагароды

Выбраныя творы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120075318 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Gunilla Bergström // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gunilla Bergström // The Fine Art Archive — 2003.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120075318 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. https://www.familjesidan.se/cases/1b16dc54-d652-4a4c-80ee-459453636730
  6. Författaren Gunilla Bergström är dödSveriges Television.
  7. Gunilla Bergström död — blev 79 år
  8. https://www.kinopoisk.ru/film/771493/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Журналісты Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурных прэмій
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Шведскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Астрыд Ліндгрэн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гётэбаргу
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня
Катэгорыя·Журналісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Журналісты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Сцэнарысты Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 жніўня