wd wp Пошук:

Гунтэр Бёмер

Гунтэр Бёмер (ням.: Gunter Böhmer, 13 красавіка 1911, Дрэздэн — 8 студзеня 1986, Лугана) — нямецкі мастак і ілюстратар.

Біяграфія

Гунтэр Бёмер нарадзіўся 13 красавіка 1911 года ў Дрэздэне. Пасля вучобы ў гімназіі ў 1930 годзе ён быў без іспытаў прыняты ў Дрэздэнскую мастацкую акадэмію на аддзяленне жывапісу і графікі. Паралельна Бёмер вывучаў германістыку ў Дрэздэнскім універсітэце. З 1931 па 1933 вучыўся ў Берлінскай акадэміі мастацтваў у майстэрні Эміля Орліка і Ганса Майда.

У 1933 годзе Бёмер атрымлівае запрашэнне ад Германа Гесэ наведаць дом пісьменніка ў Мантаньёле. Гесэ таксама пазнаёміў мастака з берлінскім выдаўцом Самуэлем Фішэрам, які падпісаў з Бёмерам кантракт на стварэнне ілюстрацый для кніг. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву, малюнкі Бёмера з’явіліся на старонках твораў Томаса Мана, Франца Кафкі, Гюстава Флабера, Германа Гесэ і многіх іншых.

З 1934 па 1936 год мастак часта наведваў Італію, а ў 1936 годзе ўдзельнічаў у Венецыянскай біенале. У гэтым жа годзе Бёмер наведаў спачатку Парыж, а затым Руан, дзе працаваў над стварэннем серыі акварэльных ілюстрацый да рамана Гюстава Флабера «Спадарыня Бавары». У 1938 годзе мастак зноў прыбыў у Парыж для супрацоўніцтва з выдавецтвам «Альбатрос». У 1945 годзе Бёмер ажаніўся з Уршуляй Бехлер.

У 40-х і 50-х гадах Бёмер шмат падарожнічаў па Італіі і Францыі, удзельнічае ў выставах і сумесных праектах з вядомымі еўрапейскімі мастакамі. У 1960 годзе Гунтэра Бёмера запрашаюць у Штутгарт узначаліць аддзяленне графікі ў Дзяржаўнай акадэміі выяўленчых мастацтваў, праз 20 гадоў мастак быў названы ганаровым членам гэтай акадэміі. У 1981 годзе Бёмер быў узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118512609 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118512609 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118512609 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 1 2 Böhmer, Gunter // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Лугана
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрэздэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка