wd wp Пошук:

Гуманітарна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна Длугаша ў Чэнстахове

Гуманітарна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна Длугаша ў Чэнстахове (польск.: Uniwersytet Humanistyczno-Przyrodniczy im. Jana Długosza w Częstochowie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Чэнстахове.

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1971 годзе як Вышэйшая настаўніцкая школа ў Чэнстахове. З 2004 года носіць імя Яна Длугаша.

Універсітэт мае права выдаваць дыпломы аб заканчэнні першай (бакалаўр), другой (магістр) і трэцяй (доктар) ступеняў вышэйшай адукацыі. З красавіка 2007 года рашэннем Цэнтральнай камісіі па пытаннях ступеняў і званняў мае права праводзіць хабілітацыю па гуманітарных навуках (гісторыя).

Універсітэт мае 6 факультэтаў, уключае 15 інстытутаў і 64 падраздзяленні і кафедры. У ім працуюць больш за 650 чалавек, у тым ліку каля 450 навукова-педагагічных работнікаў, з якіх 35 - прафесары. Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 5 тысяч студэнтаў (стацыянарныя, завочныя і паслядыпломныя формы навучання) па больш чым 40 напрамках і 34 праграмах паслядыпломнай адукацыі.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1971 год у Польшчы
Катэгорыя·Чэнстахова