Гулі́дава[1] (трансліт.: Hulidava, руск.: Гулидово) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Карабоўскага сельсавета.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Норыца Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.
У 1940—1954 гадах цэнтр Гулідаўскага сельсавета. Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Ласіцкага сельсавета[2].