Гулі́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дунілавіцкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Гулідава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ласіцкага сельсавета[1].