wd wp Пошук:

Гуляўнік лекавы

Гуля́ўнік лекавы[3][4], Кудзер лекавы[5] (Sisymbrium officinale) — від кветкавых раслін роду Гуляўнік (Sisymbrium) сямейства капуставых.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Аднагадовая жорстка валасістая травяністая расліна. Сцябло прамое, шырока разгалінаванае, 30—60 см вышынёй. Лісце чаргаванаеае; ніжняе — на хвосціках, з 4—6 даўгаватымі надрэзаназубчастымі бакавымі долямі, верхняя доля больш бакавой, дзідападобная; верхавінныя — сядзячыя, ля аснавання дзідападобныя, зубчастыя або амаль цэльнакрайнія. Кветкі дробныя, правільныя, абодваполыя, у падоўжаных бязлістых гронках; пялёсткі (іх 4) з кіпцікам, жоўтыя. Плод — струк. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Расце па ўсёй тэрыторыі Украіны як пустазелле на палях, уздоўж дарог і каля жылля.

Хімічны склад

Трава змяшчае гліказід тыпу сінігрыну і энзім міразін, якія пры ўзаемадзеянні ўтвараюць эфірны гарчычны алей, каратын (у свежым лісці 76 мг%) і аскарбінавую кіслату.

Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне

Гаючыя якасці гэтай расліны былі вядомыя яшчэ лекарам Старажытнай Грэцыі. Яе і цяпер цэняць як сродак, што дзейнічае на залозы верхніх дыхальных шляхоў, павялічвае колькасць макроты і разрэджвае яе, што палягчае адхаркванне. Нягледзячы на гэта, асноўным паказаннем да прызначэння трэба лічыць запаленне верхніх дыхальных шляхоў. У Францыі расліну называюць травой спевакоў і рэкамендуюць яго педагогам, артыстам і іншым асобам, якія па прафесіі напружваюць голас, як сродак, што змякчае болевыя адчуванні і запаленчы стан верхніх дыхальных шляхоў, памяншае хрыпласць. Акрамя таго, расліну выкарыстоўваюць як мачагонны (ацёкі, нырачная недастатковасць), звязальны (панос, дызентэрыя) і супрацьцынготны сродак (эфектыўным супрацьцынготным сродкам лічыцца настойка са свежага лісця). Маладое лісце ядомае, яго выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі вітамінных салатаў, вінегрэтаў, юшак і зялёнага баршчу.

Нарыхтоўка і захоўванне

Для медыцынскіх патрэб выкарыстоўваюць свежую (у выглядзе соку або салаты) або сушаную траву (Herba Sisymbrii). Перавагу трэба аддаваць свежым раслінам, сабраным падчас цвіцення, паколькі пры захоўванні яна часткова губляе свае лячэбныя ўласцівасці. Сушаную траву захоўваюць у шчыльна зачыненых шкляных або бляшаных банках. Тэрмін захоўвання — 1 год. Расліна неафіцынальная.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1772 годзе
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Гуляўнік