Гу́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Губічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старабудскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Асавок, Баец, Барок, Васход, Даліна, Елянец, Лявады, Недайка, Падчыстае, Салаўёў, Старая Буда, Светлы, Ясмень)[1]. 22 сакавіка 2018 года скасаваны пасёлак Салаўёў[2].
У склад Губіцкага сельсавета ўваходзілі ў наш час не існыя: да 1930 года пасёлак Дубенск, да 1964 года пасёлак Падлессе (да 1929 года меў назву Пяціхатка).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 772 чалавекі[3], з іх 93,1 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,8 % — украінцы[4].