wd wp Пошук:

Грэхем Сазэрленд

Грэхем Вівіян Сазэрленд (англ.: Graham Vivian Sutherland; 24 жніўня 1903, Стрэтхэм, Лондан — 17 лютага 1980, Лондан) — брытанскі мастак, які працаваў у галінах экспресіянісцкага, абстрактнага і сюррэалістычнага жывапісу. Вядомы таксама як мастак-партрэтыст.

З 1952 па 1961 Сазэрленд выконвае заказ па вырабе вялікага габелена Хрыстос у Славе для адноўленага з руін пасля вайны кафедральнага сабора ў Кавентры. У гэты перыяд мастак піша таксама многія з створаных ім партрэтаў, у тым ліку партрэт Уінстана Чэрчыля (1954), які быў пазней знішчаны па патрабаванні жонкі прэм’ер-міністра. Эскізы для гэтага партрэта, тым не менш, захаваліся.

У 1965 годзе Музей сучаснага мастацтва ў Турыне (Galleria d’Arte Moderna) арганізуе першую поўную выставу створаных Г. Сазэрлендам прац.

Грэхем Сазэрленд у 1960 годзе быў узнагароджаны брытанскім ордэнам Заслуг. З 1962 года ён - ганаровы доктар Оксфардскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Graham Sutherland
  3. LIBRIS — 2005. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ламбеце
Катэгорыя·Мастакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў