wd wp Пошук:

Грыфаманія

«Грыфама́нія» — беларускі фестываль гітарнай музыкі, які праводзіцца з 1999 года. Адбываўся ў клубе «Акварыюм», ДК МТЗ і малай залі Палацу Рэспублікі. Заснавальнік фестывалю — Юрый Рашэтнікаў[1]. Фарматнымі жанрамі фестывалю з’яўляюцца рок, блюз, джаз, фламенка.

Гісторыя

1314 кастрычніка 1999 года ў клубе «Акварыюм» журналіст Юрый Рашэтнікаў і гітарыст Ілья Шэўчык зладзілі двухдзённы фестываль.

Восьмы фестываль адбыўся 2 снежня 2006 года ў мінскім ДК МТЗ. У ім прынялі ўдзел Уладзімір Угольнік, Андрэй Вайцяхоўскі, Ірына Ігнацюк, «О’Спицын & Чермен», Ігар Піліпенка і «Новые джазеры», Юрый Несцярэнка і «White Night Blues», Аляксандр Грыгор’еў і «7even», Аляксандр Цалуйка і «Discovery».[2]

Дзевяты фестываль адбыўся 24 і 25 лістапада 2007 года ў ДК МТЗ. Выступілі дуэт Сяргей Анцішын і Аляксандр Церахаў, Уладзімір Ткачэнка, Ігар Волкаў і група «Сталіца», Уладзімір Любінскі & «B-Sendero», Юрый Віленчык & «Hush», Аляксандр Цалуйка & «Discovery», Аляксандр Грыгор’еў & «Hi-Tech Groove», Павел Кухта, Уладзімір Іваноў & «Трактор Буги Бэнд», George Lee Blake, Віталь Абрамовіч, Герман Ніканчук & Flamenco Brothers. Спецыяльным госцем фэсту быў Дзьмітры Малалетаў, «тэпінгавы» гітарыст з Расіі.[3]

Дзесяты фестываль адбыўся 22 і 23 лістапада 2008 года. У ім прынялі ўдзел Уладзімір Любінскі, Віталь Абрамовіч («Neuro Dubel»), заслужаны артыст Аўтаномнай Рэспублікі Крым Віталь Макукін, Аляксандар Любчанка (Украіна). Арганізатары плануюць запрасіць Карласа Сантану і Джо Сатрыяні[en].[4]

Удзельнікі

Зноскі

  1. Нікалаеў, Дзмітрый (2011). “«Грыфаманія». Свята гітарнай музыкі” (in be). Бярозка (6 (1000)): 61–63. http://lim.by/limbyfiles/Berezka_6.pdf. Retrieved on 2020-03-14.  Архівавана 14 сакавіка 2020.
  2. «Грыфаманія-2006» – восьмая, не апошняя (нявызн.), Наша Ніва (02.12.2006 / 11:37). Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Рашэтнікаў, Юрый. Грыфаманія-2007 (нявызн.), Музычная прастора Беларусі (06.11.2007). Праверана 23 лістапада 2019. Архівавана 14 лістапада 2019.
  4. «Грыфаманія»: у чаканьні Сантаны (нявызн.), ultra-music.com (12.11.2008 в 1:37). Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Юры Несьцярэнка (нявызн.). Родныя вобразы. Праверана 22 лістапада 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фестывалі Беларусі
Катэгорыя·Музычныя фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музыка Беларусі