«Грыфама́нія» — беларускі фестываль гітарнай музыкі, які праводзіцца з 1999 года. Адбываўся ў клубе «Акварыюм», ДК МТЗ і малай залі Палацу Рэспублікі. Заснавальнік фестывалю — Юрый Рашэтнікаў[1]. Фарматнымі жанрамі фестывалю з’яўляюцца рок, блюз, джаз, фламенка.
13—14 кастрычніка 1999 года ў клубе «Акварыюм» журналіст Юрый Рашэтнікаў і гітарыст Ілья Шэўчык зладзілі двухдзённы фестываль.
Восьмы фестываль адбыўся 2 снежня 2006 года ў мінскім ДК МТЗ. У ім прынялі ўдзел Уладзімір Угольнік, Андрэй Вайцяхоўскі, Ірына Ігнацюк, «О’Спицын & Чермен», Ігар Піліпенка і «Новые джазеры», Юрый Несцярэнка і «White Night Blues», Аляксандр Грыгор’еў і «7even», Аляксандр Цалуйка і «Discovery».[2]
Дзевяты фестываль адбыўся 24 і 25 лістапада 2007 года ў ДК МТЗ. Выступілі дуэт Сяргей Анцішын і Аляксандр Церахаў, Уладзімір Ткачэнка, Ігар Волкаў і група «Сталіца», Уладзімір Любінскі & «B-Sendero», Юрый Віленчык & «Hush», Аляксандр Цалуйка & «Discovery», Аляксандр Грыгор’еў & «Hi-Tech Groove», Павел Кухта, Уладзімір Іваноў & «Трактор Буги Бэнд», George Lee Blake, Віталь Абрамовіч, Герман Ніканчук & Flamenco Brothers. Спецыяльным госцем фэсту быў Дзьмітры Малалетаў, «тэпінгавы» гітарыст з Расіі.[3]
Дзесяты фестываль адбыўся 22 і 23 лістапада 2008 года. У ім прынялі ўдзел Уладзімір Любінскі, Віталь Абрамовіч («Neuro Dubel»), заслужаны артыст Аўтаномнай Рэспублікі Крым Віталь Макукін, Аляксандар Любчанка (Украіна). Арганізатары плануюць запрасіць Карласа Сантану і Джо Сатрыяні[en].[4]