wd wp Пошук:

Грыгорый Багаслоў

Грыго́рый Багасло́ў, ці Грыго́рый Назіянзі́н (329, Арыянз[7] — 389, Арыянз) — грэчаскі паэт і празаік, царкоўны дзеяч і мысліцель, адзін з прадстаўнікоў патрыстыкі. Уваходзіць у лік Айцоў царквы, адзін з т.зв. вялікіх кападакійцаў.

Шануецца ў ліку свяціцеляў. Дзень памяці ў Праваслаўнай царкве (па юліянскаму календару) 25 студзеня і 30 студзеня (Сабор трох свяціцеляў[8]); у Рымска-каталіцкай царкве2 студзеня. Акрамя таго, Канстанцінопальская патрыярхія ў 2004 годзе ўстанавіла святкаванне 30 лістапада ў гонар перанясення з Рыма ў Стамбул мошчаў Грыгорыя Багаслова і Іаана Златавуста[9].

Жыццё

Адукацыю па рыторыцы і філасофіі атрымаў у Афінах. З 379 г. епіскап артадаксальнай абшчыны ў Канстанцінопалі. У 381 г. старшынстваваў на Другім Усяленскім саборы, але ў скорым часе з-за інтрыг і смуты склаў з сябе сан епіскапа і вярнуўся на радзіму.

Погляды і літаратурная спадчына

Належаў да т. зв. кападакійскага гуртка, які пераносіў у тэалогію метады платонаўскай ідэалістычнай дыялектыкі. Аўтар твораў, прысвечаных абгрунтаванню хрысціянскага догмату пра Тройцу і накіраваных супраць арыянства, пропаведзей, пабудаваных па правілах рыторыкі, гімнаў, што ўвайшлі ў праваслаўныя песнапенні, аўтабіяграфічныя паэмы «Пра маё жыццё», «Пра мой лёс», «Пра пакуты маёй душы». У прозе вылучаюцца надмагільныя панегірыкі бацьку і Васілію Вялікаму.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118541900 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. of Nazianzus Saint Gregory // VIAF ID Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. St. Gregory of Nazianzus // hymnary.org — Calvin Theological Seminary, Christian Classics Ethereal Library.
  4. 1 2 BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  5. Нонна // Нарушевич — Ньютон — 1916. — Т. 28. — С. 826.
  6. Нонна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 333.
  7. Каля горада Назіянза ў Малой Азіі.
  8. «Тры Свяціцелі» («Тры Іерархі») — свята ў гонар Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаанна Златавуста, якое святкуецца Праваслаўнаю царквою 12 лютага (30 студзеня па юліянскаму календару)
  9. Fr. John Chrysavgis. The Ecumenical Patriarchate: A Brief Guide. The Order of St. Andrew the Apostle — NY, 2009. — P. 60.

Літаратура

Выданні прац

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы IV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Праваслаўныя гімнографы
Катэгорыя·Патрыстыка
Катэгорыя·Айцы Царквы
Катэгорыя·Багасловы Візантыі
Катэгорыя·Філосафы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 389 годзе
Катэгорыя·Постаці Кападокіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Постаці старажытнагрэчаскай эпісталаграфіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі
Катэгорыя·Паэты IV стагоддзя
Катэгорыя·Настаўнікі царквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 330 годзе
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя IV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 390 годзе
Катэгорыя·Свяціцелі
Катэгорыя·Патрыярхі Канстанцінопальскія
Катэгорыя·Памерлі ў Турцыі
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 329 годзе
Катэгорыя·Асобы