Грыбкі́[1] (трансліт.: Hrybki, руск.: Грибки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
У 1868 годзе вёска ў складзе Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
У 1921 годзе вёска Будслаўскай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
З 12 кастрычніка 1940 года ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 27 сакавіка 1959 года ў Пузырскім сельсавеце[2], з 20 студзеня 1960 года у Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне.
У 1950 годзе жыхары вёскі аб’ядналіся ў калгас імя Варашылава. Пазней вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Маладая гвардыя», з 1975 года — калгаса «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры).
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавета[3].