wd wp Пошук:

Грасіёза

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Грасіёза (парт.: Graciosa) — востраў у цэнтральнай групе Азорскіх астравоў у Атлантычным акіяне. Плошча - 60,84 км². Насельніцтва (2011 г.) - 4 391 чал.

Геаграфія

Востраў Грасіёза знаходзіцца на поўначы цэнтральнай групы Азорскіх астравоў у 36 км на поўнач ад вострава Сан-Жоржы і ў 54,4 км на паўночны захад ад вострава Тэрсейра. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход - 12,6 км. Найбольшая шырыня - 6,5 км.

Мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў плейстацэне. З’яўляецца паверхняй падводнага ўзвышша, рыфта Тэрсейра. На паўднёвым захадзе вылучаецца шырокі вулканічны кратар, сцены якога даходзяць да вышыні 402 м. Берагі нізкія, аднак стромкія, і толькі на паўночным захадзе — да 200 м.

Клімат умераны міжземнаморскі. Сярэднегадавая тэмпература — каля +18 °C.

Гісторыя

Востраў быў адкрыты партугальцамі ў першай трэці XV ст. У 1440 г. па загаду Генрыха Мараплаўца на ім высадзілі свінняў і авечак для пражытка будучых каланістаў. Аднак першыя перасяленцы з’явіліся толькі ў пачатку другой паловы XV ст. Першым з іх лічыцца Васка Жыл Содра, які перабраўся сюды з-пад Каімбры разам з сям’ёй і служкамі.

Партугальскія і фламандскія пасяленцы займаліся вырошчваннем збожжавых культур і вінаграда. Хутка развіваўся гандаль. У 1486 г. порт Санта-Круз атрымаў прывілегію горада. У 1546 г. гарадскі статус быў нададзены паселішчу Прая. Аднак у XVIXVII стст. астравіцяне моцна пацярпелі ад нападаў англійскіх і галандскіх піратаў.

У XIX ст. асноўнымі заняткамі мясцовых жыхароў сталі трыманне кароў і вытворчасць сыру. Многія з іх наймаліся на іншаземныя гандлёвыя і кітабойныя судны. З канца XX ст. улады вострава праводзяць палітыку захавання экалагічнай чысціні. З 2010 г. тут працуе міжнародная станцыя маніторынга за ядзернымі выпрабаваннямі.

Эканоміка

Насельніцтва пераважна жыве ў гарадах Санта-Круз-дэ-Грасіёза, які выконвае функцыю адміністрацыйнага цэнтра, і Прая на паўночна-ўсходнім узбярэжжы. Працуюць аэрапорт і марскі порт. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжавых культур і духмяных траў. Важную ролю адыгрывае рыбалоўства. Маецца дробная кансервавая прамысловасць. Паступова развіваецца турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азорскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Партугаліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта