wd wp Пошук:

Гран-Пры Манака 2014 года

Гран-пры Манака 2014 года (фр.: Grand Prix de Monaco 2014) - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 25 мая 2014 года на вуліцах княства Манака. Пераможцам гран-пры другі год запар стаў Ніка Розберг. Гран-пры прынёс першыя ачкі ў кар’еры для Жуля Б’яншы, а таксама яго каманды Marussia за ўсе гады яе існавання.

Справаздача

Кваліфікацыя

Падчас кваліфікацыі шмат хто з пілотаў скардзіўся на тое, што патрэбна два круга, каб разагрэць гуму. У першым сегменце кваліфікацыі дамінавалі пілоты Mercedes, да якіх намагалііся наблізіцца Даніэль Рык’ярда і Себасцьян Фетэль. У сярэдзіне сегмента адбылося некалькі аварый: Данііл Квят зламаў пярэдняе антыкрыло на выхадзе з тунэля, а Феліпэ Маса сутыкнуўся з Маркусам Эрыксанам на ўваходзе ў Мірабо. Лепшы час у першым сегменце паказаў француз Жан-Эрык Вернь.

Другі сегмент пачаўся з хуткіх кругоў ад Льюіса Хэмілтана і Ніка Розберга, пасля чаго абодва пілота Mercedes застваліся ў боксах да самога канчатка сегмента. Больш за палову секунды ім саступалі пілоты Red Bull.

Падчас першай хвалі трэцяга сегмента найлепшы час спачатку паказаў Вернь, але неўзабаве яго пераўзышоў Фернанда Алонса, а затым і Даніэль Рык’ярда. Mercedes быў найхутчэйшым за ўсіх. Ніка Розберг паказаў найлепшы круг, пасля чаго ўсе пілоты спыніліся ў боксах для замены гумы для фінальных кругоў. Падчас свайго другога хуткага круга Розберг памыліўся на тармажэнні і прапусціў уваход у паварот Мірабо, заехаўшы ў кішэню бяспекі. На трасе былі паказаныя жоўтыя сцягі, якія замінулі Льюісу Хэмілтану паказаць найлепшы час. Розніца паміж пілотамі Mercedes склала 0,05 секунды.

Пазней стала вядома, што Хэмілтан палічыў памылку Розберга наўмыснай, што мела мэтай сапсаваць хуткі круг сваім канкурэнтам. Гэта стала прычынай напружаных адносін паміж пілотамі пасля кваліфікацыі і падчас гонкі.

Гонка

Класіфікацыя

Кваліфікацыя

Пазіцыя Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
1 Ніка Розберг Mercedes 1:17,678 1:16,465 1:15,989 1
2 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:17,823 1:16,354 1:16,048 2
3 Даніэль Рык'ярда Red Bull 1:17,900 1:17,233 1:16,384 3
4 Себасцьян Фетэль Red Bull 1:18,383 1:17,074 1:16,547 4
5 Фернанда Алонса Ferrari 1:17,853 1:17,200 1:16,686 5
6 Кімі Райканен Ferrari 1:17,902 1:17,398 1:17,389 6
7 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 1:17,557 1:17,657 1:17,540 7
8 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 1:17,978 1:17,609 1:17,555 8
9 Данііл Квят Toro Rosso-Renault 1:18,616 1:17,594 1:18,090 9
10 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 1:18,108 1:17,755 1:18,327 10
11 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:18,432 1:17,846 11
12 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 1:17,890 1:17,988 12
13 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 1:18,407 1:18,082 13
14 Раман Гражан Lotus-Renault 1:18,335 1:18,196 14
15 Пастор Мальданада Lotus-Renault 1:18,585 1:18,356 15
16 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 1:18,209 няма часу 17
17 Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari 1:18,741 16
18 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 1:18,745 18
19 Жуль Б'яншы[# 1] Marussia-Ferrari 1:19,332 21
20 Макс Чылтан Marussia-Ferrari 1:19,928 19
21 Камуі Кабаясі Caterham-Renault 1:20,133 20
22 Маркус Эрыксан[# 2] Caterham-Renault 1:21,732 Піт-лэйн
Час 107%: 1:22,985 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:17,557 хв.)
Крыніца: f1.com[1]

Заўвагі

  1. Жуль Б’яншы атрымаў пакаранне 5-ю пазіцыямі на старце за па-за планавую замены скрынкі перадач.
  2. Маркус Эрыксан быў пакараны за сутыкненне з Феліпе Масай у першым сегменце кваліфікацыі, але яму дазволілі стартаваць з піт-лэйн.

Гонка

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
1 Ніка Розберг Mercedes 78 1:49:27,661 1 1:19,425 (33)
2 Льюіс Хэмілтан Mercedes 78 + 9,210 2 1:19,361 (34)
3 Даніэль Рык'ярда Red Bull Racing-Renault 78 + 9,614 3 1:19,252 (70)
4 Фернанда Алонса Ferrari 78 + 32,452 5 1:19,727 (54)
5 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 77 + 1 Круг 11 1:20,767 (38)
6 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 77 + 1 Круг 12 1:21,047 (42)
7 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 77 + 1 Круг 17 1:20,314 (48)
8 Раман Гражан Lotus-Renault 77 + 1 Круг 14 1:20,979 (53)
9 Жуль Б'яншы[# 1] Marussia-Ferrari 77 + 1 Круг 21 1:21,254 (42)
10 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 77 + 1 Круг 8 1:20,657 (75)
11 Маркус Эрыксан Caterham-Renault 77 + 1 Круг Піт-лэйн 1:20,911 (53)
12 Кімі Райканен Ferrari 77 + 1 Круг 6 1:18,479 (75)
13 Камуі Кабаясі Caterham-Renault 75 + 3 Круга 20 1:22,425 (16)
14 Макс Чылтан Marussia-Ferrari 75 + 3 Круга 19 1:20,579 (69)
Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari 59 DNF 16 1:21,146 (41)
Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 55 DNF 13 1:21,105 (50)
Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 50 DNF 7 1:21,083 (35)
Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 23 DNF 18 1:21,761 (23)
Данііл Квят Toro Rosso-Renault 10 DNF 9 1:22,011 (8)
Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 5 DNF 4 1:59,505 (3)
Серхіа Перэс Force India-Mercedes 0 DNF 10
Пастор Мальданада Lotus-Renault DNS 15
Крыніца: f1.com[2]

Заўвагі

  1. Жуль Б’яншы фінішаваў на воьмай пазіцыі, але атрымаў 5 секунд да фінішнага часу за тое, что адбываў пакаранне за неправільную пазіцыю баліда на стартавай прамой падчас сэйфці-кара.

Пазіцыі пасля гонкі

Пазіцыі пілотаў

Паз. Пілот Ачкі
1 Ніка Розберг 122
2 Льюіс Хэмілтан 118
3 Фернанда Алонса 61
4 Даніэль Рык'ярда 54
5 Ніка Хюлькенберг 47

Пазіцыі канструктараў

Паз. Канструктар Ачкі
1 Mercedes 240
2 Red Bull Racing-Renault 99
3 Ferrari 78
4 Force India-Mercedes 67
5 McLaren-Mercedes 52

Зноскі

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 26 Мая 2014.(англ.)
  2. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 26 мая 2014.(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Формула-1
Катэгорыя·Гран-Пры Манака