wd wp Пошук:

Грандвальская Біблія

Грандвальская Біблія — ілюмінаваны рукапіс Бібліі, створаны ў 835 годзе ў абацтве Святога Марціна(руск.) бел.. Да пачатку XIX стагоддзя была ўласнасцю абацтва Муцье-Грандваль(англ.) бел.. Цяпер захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы (Add. 10546).

Гісторыя

Рукапіс, верагодна, створаны ў абацтве Муцье-Грандваль(англ.) бел., дзе працаваў самы вядомы скрыпторый эпохі Каралінгаў. Біблія зроблена ў перыяд паміж 830 і 840 адмыслова для гэтага бенедыктынскага абацтва, заснаванага абацтвам Святога П’ера ў Люксёі(фр.) бел.. Манастыр ператварыўся ў капітулу(укр.) бел. ў 1115 годзе. У 1534 годзе, з прыняццем Рэфармацыі ў Муцье(руск.) бел., яго кіраўнік рушыў у Дэлемон з рукапісам. Паміж 1595 і 1606 гадамі ў кнігу быў дададзены спіс канонаў. Манастыр распусцілі ў 1802 годзе ў выніку Канкардату 1801 года(руск.) бел..

Рукапіс знойдзены дзецьмі на гарышчы дома былога кіраўніка Дэлемона ў 1821—1822 гадах. Яны прадалі яго адвакату Алексісу Бенату, які прадаў манускрыпт у сакавіку 1822 Генры Спайр-Пасавану, букіністу з Базеля. Пасля спробы продажу ў Францыі, рукапіс, нарэшце, быў набыты Брытанскім музеем у 1836 годзе, адкуль патрапіў у Брытанскую бібліятэку

Апісанне

Рукапіс змяшчае тэкст Вульгаты, адрэдактаваны Алкуінам(руск.) бел., адзін з трох асобнікаў, ілюмінаваны ў эпоху Турскага скрыпторыя(руск.) бел. разам з Першай Бібліяй Карла Лысага. Рукапіс змяшчае 4 мініяцюры на поўную старонку, пастаўленыя перад кнігамі Быцця, Сыходу, Евангеллем і пасля Апакаліпсісу (f.5v, 25v, 352v, 449v). Таксама маюцца 4 сюжэтныя ініцыялы, фарбаваныя, залатыя і сярэбраныя (f. 234r, 262v, 390v, 411v), інцыпіт(руск.) бел.  займае цэлую старонку (f.1v), каноны Яўсевія(руск.) бел. дэкараваны архітэктурнымі дэталямі (f. 349v-351r) і арнаментам (f.408v-409r), а таксама прысутнічаюць буквіцы ў пачатку кожнай кнігі.

Зноскі

Літаратура

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рукапісы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Брытанская бібліятэка
Катэгорыя·Біблейскія рукапісы
Катэгорыя·Каралінгскае мастацтва