wd wp Пошук:

Гордан Шыльдэнфельд

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Гордан Шыльдэнфельд (харв.: Gordon Schildenfeld; нар. 18 сакавіка 1985, Шыбенік, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца кіпрскага клуба «Арыс» з Лімасола і былы ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі.

Клубная кар’ера

Гордан з’яўляецца выхаванцам футбольнага клуба «Шыбенік». Ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе каманды супраць «Каменя» з Інграда. Правёў сезон 2005/06 у другой харвацкай лізе, здолеў вывесці каманду ў першую лігу і дзякуючы сваім выступам атрымаў мноства прапаноў ад вядомых харвацкіх клубаў. Абраў у выніку ў зімовым міжсезонні «Дынама» з Заграба, у складзе якога адгуляў сезон 2007/08.

У 2008 годзе быў выкуплены турэцкім клубам «Бешыкташ», але летам быў аддадзены ў арэнду нямецкаму «Дуйсбургу». Праз год зноў перайшоў на правах арэнды, але ўжо ў аўстрыйскі «Штурм»[3]. 8 чэрвеня 2010 года падпісаў трохгадовае пагадненне аб выступе за клуб, сума ўгоды склала 400 тысяч еўра. Паміж клубамі было дасягнута пагадненне, што ў выпадку датэрміновага разрыву кантракту 20% сумы пяройдуць да «Бешыкташа»[4]. 7 ліпеня 2011 года ён падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Айнтрахт», такім чынам, скасаваўшы пагадненне са «Штурмам». Сума ўгоды склала мільён еўра[5].

10 ліпеня 2012 года склаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама»[6]. Аднак, не замацаваўшысяў стартавым складзе, у студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду грэчаскаму ПАОК, пазней два гады таксама на правах арэнды гуляў за «Панатынаікос».

Улетку 2015 года вярнуўся ў Харватыю, стаўшы іграком заграбскага «Дынама». У ліпені 2017 года перайшоў у кіпрскі клуб «Анартосіс», дзе гуляў тры з паловай гады. У студзені 2021 года вярнуўся ў «Шыбенік» да канца сезона, а ў ліпені зноў адправіўся ў Кіпр і далучыўся да «Арыса».

Міжнародная кар’ера

14 лістапада 2009 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі, выйшаўшы на 59-й хвіліне замест Дарыя Срны ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштэйна[7].

Дасягненні

«Дынама» Заграб

«Штурм»

«Панатынаікос»

Асабістае жыццё

Яго бацька з’яўляецца аўстрыйцам паводле нацыянальнасці, які ёсць выхадцам са Славеніі[8].

Зноскі

  1. Gordon Schildenfeld // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gordon Schildenfeld // FBref.com
  3. Schildenfeld hat bei Sturm das Rennen gemacht, Prettenthaler auch dabei Архівавана 12 ліпеня 2011.. kleinezeitung.at
  4. Gordon Schildenfeld’in Transferi Архівавана 7 кастрычніка 2010.. bjk.com.tr
  5. Einigung über Schildenfeld-Transfer erzielt Архівавана 14 сакавіка 2012.. eintracht.de
  6. «Динамо» заключило 3-летний контракт с Шильденфельдом. sports.ru
  7. Teamdebüt von Schildenfeld, Muratovic verliert Архівавана 12 жніўня 2011.. sturm12.at
  8. Schildenfeld: Frankfurt mi je novi i veliki izazov. Slobodna Dalmacija
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Футбалісты Харватыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Анартосіс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Харватыі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Шыбенік
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Арыс Лімасол
Катэгорыя·Ігракі ФК Айнтрахт Франкфурт
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дуйсбург
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шыбеніку
Катэгорыя·Ігракі ФК Бешыкташ
Катэгорыя·Ігракі ФК ПАОК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Панатынаікос
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Заграб
Катэгорыя·Ігракі ФК Штурм Грац