.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Да́рыя Срна (харв.: Darijo Srna; нар. 1 мая 1982, Меткавіч, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2002—2016). На клубным узроўні вядомы па выступах за данецкі «Шахцёр», дзе доўгі час быў капітанам.
Пасля заканчэння акадэміі Дарыя апынуўся ў спліцкім «Хайдуку», колеры якога ў той час абаранялі Мілан Рапаіч, Іван Лека, Матэ Біліч, Сціпэ Плецікоса. Калі Дарыя ў 17 гадоў выступаў за юніёрскую каманду, яго падключылі да асновы. «Хайдук» гуляў з заграбскім «Дынама» у фінале Кубка Харватыі, тады «Хайдук» атрымаў паражэнне з лікам 1:3. Гэта быў першы матч Дарыя, ён выйшаў на поле на 65-й хвіліне і атрымаў чырвоную картку за тое, што ўдарыў суперніка ў твар. Праз два гады ў 19 гадоў стаў чэмпіёнам Харватыі.
Мог перайсці ў «Шальке 04», дортмундскую «Барусію», «Рому», «Кайзерслаўтэрн» і кіеўскае «Дынама»[3]. Аднак «Шахцёр» быў найбольш пэўны і прапанаваў найлепшыя ўмовы кантракту. Таксама некалькі чалавек з былой Югаславіі з’ехалі ва Украіну, і Дарыя прыняў прапанову з Данецка.
Харвацкі легіянер дэбютаваў у «Шахцёры» 12 ліпеня 2003 года ў матчы супраць запарожскага «Металурга». Бернд Шустэр на 76-й хвіліне паядынку выпусціў Срна на замену замест бразільца Брандау. Гэты матч завяршыўся буйной перамогай «аранжава-чорных» з лікам 3:0. Першы матч за «Шахцёр» у еўракубках згуляў у першым раўндзе Кубка УЕФА 24 жніўня 2003 года супраць бухарэсцкага «Дынама»[4].
У снежні 2016 года з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Срны ў «Барселону», аднак абаронца застаўся ва Украіне. У верасні 2017 года была пацверджана станоўчая допінг-проба Срны і пазней ён быў дыскваліфікаваны да 22 жніўня 2018 года. У красавіку 2018 года абвясціў аб зыходзе з «Шахцёра».
У чэрвені 2018 года падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Кальяры»[5].
У зборнай Харватыі дэбютаваў у лістападзе 2002 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі.
У чэрвені 2019 года вярнуўся ў данецкі «Шахцёр», калі стаў памочнікам новага галоўнага трэнера Луіша Каштру[6].