wd wp Пошук:

Голас Сенненшчыны

Голас Сенненшчыны — раённая газета Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1918 года. Заснавальнікі: Сенненскі раённы выканаўчы камітэт і Сенненскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя

Адна са старэйшых газет Рэспублікі Беларусь і Віцебскай вобласці. 1 мая 1918 года ў горадзе Сянно выйшаў першы нумар «Вести исполкома» — выданне выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. У 1919 годзе — «Факел», у 1930 годзе — «Камунар» (орган Сенненскага РК КП(б), РВК и райпрафсавета).

У 1935 годзе «Бальшавіцкая трыбуна». У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года выданне было часова прыпынена. У 1943 годзе газета аднавіла свой выхад у падполлі, у Сенненскай партызанскай брыгадзе В. С. Лявонава.

У 1952—1962 гадах — «Шлях да камунізму», з пачатку мая 1962 года — «Сцяг Ільіча» пры Талачынскім тэрытарыяльным вытворчым калгасна-саўгасным упраўленні, з сакавіка 1963 года — «Ленінская іскра» Сенненскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. З 1991 года — «Голас Сенненшчыны»[1].

Рэдактары

Супрацоўнікі

Зноскі

  1. Голас Сенненшчыны, газета. Сенненскі раён, г. Сянно

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Культура Сенненскага раёна