wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Скапа

Уладзімір Рыгоравіч Скапа (нар. 5 снежня 1935, в. Сукрэмна, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — 19 студзеня 1999) — беларускі журналіст.

Біяграфія

У 1948 годзе скончыў чатыры класы Сукрэмнінскай пачатковай школы. У 1954 годзе скончыў Сенненскую беларускую сярэднюю школу № 1 з сярэбраным медалём.

У 1954—1959 гадах вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Леніна. На пятым курсе стаў супрацоўнікам рэдакцыі газеты Упраўлення прафтэхадукацыі рэспублікі «Рабочае юнацтва» на беларускай мове.

У 1959—1965 гадах працаваў у сенненскай і талачынскай раённых газетах. Галоўны рэдактар талачынскай раённай газеты «Сцяг Ільіча».

У 1965—1983 гадах — уласны карэспандэнт, адказны сакратар, намеснік рэдактара газеты «Віцебскі рабочы». У 1983—1995 гадах — галоўны рэдактар газеты «Віцебскі рабочы». Амаль дзесяць гадоў ён узначальваў Віцебскую абласную журналісцкую арганізацыю.

Навуковая дзейнасць

Вялікі ўклад унёс у распрацоўку тэматыкі нацыянальнага адраджэння, гісторыка-культурнай спадчыны Прыдзвіння. Аўтар і сааўтар кніг па гісторыі Віцебшчыны, рэдактар-складальнік кнігі «„Віцебскі рабочы“ — 80 год», аўтар кнігі «Сянно: гісторыка-эканамічны нарыс» (1978). Пад уласным імем і псеўданімамі Ул. Бярозка і В. Собаль апублікаваў сотні артыкулаў пра жыццё і творчасць вядомых літаратараў, ураджэнцаў Віцебшчыны[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Скапа Уладзімір Рыгоравіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня