wd wp Пошук:

Годфры Харалд Хардзі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хардзі.

Го́дфры Ха́ралд Ха́рдзі (англ.: Godfrey Harold Hardy 7 лютага 1877, Кранлі, Вялікабрытанія1 снежня 1947, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — англійскі матэматык, вядомы сваімі працамі ў тэорыі лікаў і матэматычным аналізе.

Біяграфія

Нарадзіўся ў невялікім мястэчку на поўдні Англіі ў сям’і настаўнікаў, абое бацькоў мелі схільнасць да матэматыкі, хоць і выкладалі іншыя прадметы. Матэматычныя здольнасці самога Хардзі пачалі праяўляцца яшчэ ва ўзросце двух гадоў.

У 1896 годзе ён паступіў у Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Усяго пасля двух гадоў вучобы ён заняў чацвёртае месца на конкурсе выпускнікоў.

У 1900 годзе Хардзі становіцца супрацоўнікам факультэта, а з 1906 года становіцца лектарам з нагрузкай у 6 гадзін у тыдзень, што давала шмат вольнага часу для ўласных даследаванняў. У 1919 годзе ён заняў пасаду прафесара матэматыкі ў Оксфардскім універсітэце. У 1931 Хардзі вярнуўся ў Кембрыдж, дзе прабыў на пасадзе прафесара да 1942 года.

Адным з самых сваіх вялікіх адкрыццяў сам Хардзі называў адкрыццё індыйскага матэматыка Рамануджана, з якім пасля напісаў шмат работ.

Пачынаючы з 1911 года Хардзі вельмі плённа супрацоўнічае з Джонам Літлвудам. Большасць работ Хардзі напісана іменна ў сааўтарстве з Літлвудам. Хадзіў нават жарт, што ў Англіі жыве тры вялікія матэматыкі — Хардзі, Літлвуд і Хардзі-Літлвуд, прычым трэці з іх самы вялікі.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1910).

Матэматычная работа

Хардзі аддаваў перавагу называць сваю працу чыстай матэматыкай, у адрозненне ад матэматыкі якая мела прыкладное, асаблівае ваеннае значэнне. У сваёй кнізе «Апалогія матэматыка» ён кажа:

Я ніколі не рабіў чаго-небудзь «карыснага». Ні адно маё адкрыццё не прынесла і не магло б прынесці, яўна ці не яўна, да дабра ці да зла, найменшай змены ў добраўпарадкаванні свету.

У тэорыі лікаў ён займаўся тэорыяй простых лікаў і тэорыяй дзэта-функцыі, а таксама праблемай Варынга. Разам з Літлвудам яны даказалі некалькі ўмоўных вынікаў, а таксама прапанавалі дзве важныя гіпотэзы аб размеркаванні простых лікаў. Сумесна з M.Райт знайшоў два рашэнні задачы аб чатырох кубах (формулы Хардзі і Райт). Хардзі і Рамануджан сумесна атрымалі асімптотыку колькасці разбіццяў

p ( n )

{\displaystyle p(n)}

\{\displaystyle p(n)\}.

У тэорыі функцый займаўся тэорыяй трыганаметрычных радоў і даследаваннем няроўнасцей. Рад работ прысвечан тэорыі інтэгральных пераўтварэнняў і тэорыі інтэгральных ураўненняў.

Хардзі таксама з’яўляецца адным з аўтараў закона Хардзі — Вайнберга ў папуляцыйнай генетыцы.

Гл. таксама

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Bell A. Godfrey Harold HardyEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 Харди Годфри Харолд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1978. — Т. 28 : Франкфурт—Чага. — С. 198. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://trinitycollegechapel.com/about/memorials/brasses/hardy/
  5. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive
  6. 1 2 G. H. (Godfrey Harold) Hardy — 1997.
  7. https://www.ams.org/journals/bull/1933-39-07/S0002-9904-1933-05637-9/

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня
Катэгорыя·Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Матэматыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сурэі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта