wd wp Пошук:

Гніздычыў

Гніздычыў (укр.: Гніздичів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Жыдачыўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны на правым беразе ракі Стрый, за 9 км на поўдзень ад раённага цэнтра Жыдачыва.

Гісторыя

Месца пілігрымак пад назвай Кахавіна вядома з 1646 г. - з часу з’яўлення там цудатворнага абраза Маці Божай Кахавінскай. Спачатку на тым месцы для абраза была пабудавана невялікая капліца, а пазней, у 1748 г. - прасторная драўляная царква. Побач з ёй вырас кляштар кармелітаў.

За гэты час было зафіксавана шмат выпадкаў вылячэнняў перад іконай, а таму спецыяльная камісія, якая вывучала гэтыя з’явы, абвясціла яе цудатворнай. Адбылося гэта 26 траўня 1755 г.

Напалеон Орда. Пілігрымка ў Кахавіна

У 1789 г. пры аўстрыйскім імператары Іосіфе II кляштар быў ліквідаваны. Ён зноў адрадзіўся толькі ў 1855 г., тады ж была адноўлена старажытная капліца і рэстаўраваны вобраз. У 1868 г. быў закладзены закладны камень пад новы храм, які быў кансэкраваны 1 верасня 1894 г.

Выбітнай падзеяй у гісторыі мястэчка стаў дзень 15 жніўня 1912 г., калі адбылася каранацыя абраза, на якую сабралася вялікая колькасць паломнікаў не толькі з Галічыны, але і са ўсёй Аўстра-Венгрыі і з іншых краін Еўропы.

З 1931 г. кляштарам валодалі езуіты, якія перад Другой сусветнай вайной вывезлі вобраз Маці Божай Кахавінскай да Польшчы.

У сакавіку 1990 г. старажытную святыню ўзялі пад сваю апеку айцы-рэдэмптарысты, якія не толькі вярнулі старую назву гэтаму паселішчу, але і прыкладаюць нямала намаганняў, каб вярнуць яму былую славу.

Помнікі даўніны

Прамысловасць

У мястэчку дзейнічае папяровая фабрыка. Ёсць чыгуначная станцыя. Функцыянуюць таксама спіртавы і камбікормавы заводы.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Жыдачыўскага раёна