wd wp Пошук:

Гнезнаўскі сельсавет

Гне́знаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Гнезна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мсцібаўскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мсцібава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1966 годзе ў склад Шылавіцкага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Алекшыцы, Леснікі, Шусцікі[1]. 28 ліпеня 1967 года сельсавет перайменаваны ў Гнезнаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Гнезна. 16 сакавіка 1987 года скасаваны хутар Мачуліска[2]. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Шылавіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Агароднікі, Алекшыцы, Кукалкі, Леснікі, Раднікі, Талькаўцы, Шусцікі)[3].

Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы раёна. На аддаленні 10 км ад Ваўкавыска, 100 км ад Гродна, 10 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ваўкавыск.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1717 чалавек[4], з іх 60,3 % — палякі, 31,1 % — беларусы, 5,1 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 196 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района Архівавана 26 студзеня 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гнезнаўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1967 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат