wd wp Пошук:

Гнаявік белы

Гнаяві́к белы[1][2], гнаявік, благушка[2] (Coprinus comatus) — шапкавы базідыяльны грыб, тыпавы від роду Гнаявік сямейства Шампіньёнавыя (Agaricaceae), па іншых звестках[1][3][2] — Гнаявіковыя (Coprinaceae).

Батанічнае апісанне

[[File:Agaricus comatus — Flora Batava — Volume v8.jpg|thumb|left|{{Bt-latbel|Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934]] Пладовае цела грыба, спачатку пакрытае агульным пакрывалам, — шапка на ножцы. Шапка 3—6 см у дыяметры, вузка-яйцападобная або цыліндрычная, потым званочкавай формы, паласатая, пакрытая густымі лускавінкамі, якія часам адсутнічаюць па краі. Колер шапкі белы, на бугарку — аліўкава-бураваты. Мякаць тонкая, белая, хутка чарнее і расплываецца каплямі вадкасці чарнільна-чорнага колеру. Пласцінкі свабодныя, белага колеру, крыху ружаватыя па краі, потым чарнеюць і разам з шапкай расплываюцца. Ножка цыліндрычная, даўжынёй 12—14 см і 1—3 см у дыяметры, белая, з белым рухомым кальцом, часам патоўшчаная ў ніжняй частцы. Споры гладкія, чорнага колеру.

Распаўсюджанне

Грыб расце на рыхлай, добра ўгноенай глебе, на пашах, агародах, у садах і парках, на ўзлесках і лугах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў вераснікастрычніку. Сустракаецца групамі і паасобку.

Выкарыстанне

Малавядомы ядомы грыб[2]. Можа спажывацца ў маладым узросце, да з’яўлення прыкмет пачарнення тканак[2].

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. 1 2 3 4 5 Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.)  / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 142—144. — 192 с. — 60 000 экз.(руск.)
  3. MycoBank // International Mycological Association (IMA)(англ.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Шампіньёнавыя