wd wp Пошук:

Шампіньёнавыя

Шампіньёнавыя, агарыкавыя (Agaricaceae) — сямейства шапкавых базідыяльных грыбоў парадку Агарыкальныя (Агарыкальныя).

Апісанне

Пладовыя целы мясістыя, маюць частковае покрыва, сляды якога застаюцца на ножцы. Гіменафор пласціністы. Споры бясколерныя або фіялетава-бурыя.

Арэал

На тэрыторыі Беларусі 4 роды, 25 відаў. Найбольш пашыраны грыбы-парасонікі, лепіёта (Lepiota), шампіньён (Agaricus), цыстадэрма (Cystoderma)[1].

Значэнне і выкарыстанне

Некаторыя шампіньёнавыя ядомыя і лекавыя грыбы.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шампіньёнавыя