wd wp Пошук:

Гліф

Розныя гліфы літары a у гарнітуры Zapfino.

Гліф (стар.-грэч.: γλύφω — выразаю, гравірую) — элемент пісьма, канкрэтны графічны выгляд графемы, часам некалькіх звязаных графем (складовы гліф), або толькі часткі графемы (напрыклад, дыякрытычны знак). Два ці больш гліфы, якія выкарыстоўваюцца напераменку або выбіраюцца ў залежнасці ад кантэксту і адлюстроўваюць адзін і той жа сімвал, называюцца алаграфамі адзін аднаго. І калі графема — гэта адзінка тэксту, то гліф — адзінка графікі.

Этымалогія

Астралагічныя гліфы, найбольш часта якія выкарыстоўваюцца ў заходняй астралогіі.

Тэрмін паходзіць ад слова glyphe, ужыванага французскімі антыкварамі (з 1701), у сваю чаргу запазычанага з грэчаскай мовы — γλυφή glyphē «разьба» ад дзеяслова γλύφω glýphō «выразаю, гравірую» (роднасна лац.: glubere «саскрабаць» і англ.: cleave «калоць, секчы»).

Маянскія гліфы 10-га дня календара цалькіна.

Але ўпершыню слова гліф прыцягнула ўвагу еўрапейцаў напачатку 1840-х гадоў гравюрамі і літаграфіямі з малюнкаў Фрыдэрыка Кезервуда нерасшыфраваных гліфаў цывілізацыі мая.

Археалогія

У археалогіі гліф — гэта выразаны напісаны на камені (петрогліф) або дрэве сімвал. Гэта можа быць піктаграма або ідэаграма, або частка сістэмы пісьма, такой як складовае пісьмо або лагаграма.

Кнігадрукаванне

Сумежныя сімвалы s (ſ) і i, прадстаўленыя як адзін гліф.

У кнігадрукаванні гліф — гэта характэрная асаблівасць шрыфта. У вылічальнай тэхніцы — гэта элемент камп’ютарнага сімвала, які адпавядае графеме ці графемападобнай адзінцы тэксту: гэта можа быць літара, лічба, знак пунктуацыі ці піктаграма, дэкаратыўны сімвал, графічная метка.

Выкарыстанне ў іншых галінах

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Пісьменнасць
Катэгорыя·Сімвалы
Катэгорыя·Тыпаграфіка
Катэгорыя·Іерагліфічныя пісьмы
Катэгорыя·Надпісы
Катэгорыя·Папяровае мастацтва