wd wp Пошук:

Глафіра Антонаўна Мядзведзева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мядзведзева. Глафіра Антонаўна Мядзве́дзева[1] (2 студзеня 1911 — 16 жніўня 2011[2]) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1959), прафесар (1959), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1966).

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Кабылянка (сучасная вёска Акцябрск у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1933 годзе скончыла Маскоўскі педагагічны інстытут, у 1940 годзе — Віцебскі медыцынскі інстытут, дзе ў 1939—1941[2] гг. працавала на кафедры паталагічнай фізіялогіі. У 1941—1943 гг. на пасадзе дырэктара паліклінікі ў горадзе Пласт Чалябінскай вобласці[2]. У 1943—1946 гг. Г. А. Мохава на пасадзе асістэнта кафедры паталагічнай фізіялогіі ў Мінскім медыцынскім інстытуце і з 1946 года ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, дзе ў 1946—1968 гг. займала пасаду загадчыка кафедрай паталагічнай фізіялогіі, адначасова ў 1961—1965 гг. — рэктара[2].

Памерла Г. А. Мядзведзева 16 жніўня 2011 г.

Навуковая дзейнасць

Г. А. Мядзведзевай належаць навуковыя працы па ролі нервовай сістэмы ў патагенезе хвароб і кампенсацыі парушаных функцый, па вострай ныркавай недастатковасці і інш.

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.
  2. 1 2 3 4 Мядзведзева, Глафіра Антонаўна (доктар медыцынскіх навук; 1911—2011) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізіёлагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі МПДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Патафізіёлагі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэктары Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ