wd wp Пошук:

Глаксінія

Глаксінія (Gloxinia) — род кветкавых раслін сямейства геснерыевых. 6 відаў. Пашыраны ў Амерыцы ад Мексікі да Бразіліі. У кветкаводстве пад глаксініяй больш вядомая група гібрыдаў, атрыманых ад відаў блізкага роду сінінгія (Sinningia). На Беларусі іх часта вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны з пакарочаным сцяблом і клубнямі. Лісце эліпсападобнае, чаранковае, цёмна-зялёнае, сабранае ў разетку. Кветкі буйныя, яркія, званочкавыя, разнастайныя па колеры. Цвіце ў маі-верасні (за сезон на адной расліне ўтвараецца да 50-100 кветак). Плод — шматнасенная каробачка. Прыгожаквітучыя дэкаратыўныя расліны. Размнажаюцца насеннем, сцябловымі і лісцевымі чаранкамі, дзяленнем клубняў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Gloxinia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Глаксінія: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) Gloxinia perennis

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара