wd wp Пошук:

Герхард Эртль

Герхард Эртль (ням.: Gerhard Ertl; нар. 10 кастрычніка 1936, Штутгарт, Германія) — нямецкі вучоны-хімік, кіраўнік Інстытута Фрыца Габера Таварыства Макса Планка (19862004), ганаровы прафесар, лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі (1998), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2007 года.

Біяграфія

Герхард Эртль нарадзіўся ў Штутгарце. З 1955 да 1957 года ён вучыўся ў тэхнічным універсітэце Штутгарта, затым у Парыжскім універсітэце (1957—1958) і Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга і Максімільяна (1958—1959).

Пасля прысуджэння звання доктара філасофіі, ён стаў асістэнтам і лектарам у Мюнхенскім тэхнічным універсітэце (1965—1968). З 1968 па 1973 год Герхард Эртль быў прафесарам і дырэктарам у Гановерскім тэхнічным універсітэце. Быў таксама прафесарам у інстытуце фізічнай хіміі Універсітэта імя Людвіга і Максіміліяна ў Мюнхене (1973—1986). На працягу 1970-х і 1980-х гадоў вучоны чытаў лекцыі ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, ва ўніверсітэце Вісконсін-Мілуокі і Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 1986 годзе ён стаў прафесарам у Вольным універсітэце Берліна і ў Берлінскім тэхнічным універсітэце.

У 1986 годзе Герхард Эртль заняў пасаду дырэктара Інстытута Фрыца Габера Таварыства Макса Планка, які ўзначальваў да 2004 года. У 1996 годзе ён стаў прафесарам у Берлінскім універсітэце імя Гумбальта.

Навуковыя даследаванні

Герхард Эртль дэталёва даследаваў малекулярны механізм каталітычнага сінтэзу аміяку на жалезе (працэс Габера-Боша) і каталітычнага акіслення монааксіду вугляроду на паладый. Ён адкрыў важную з’яву вагальных рэакцый на плацінавых паверхнях і, выкарыстоўваючы фотаэлектронны мікраскоп, упершыню сфатаграфаваў вагальныя змены ў структуры паверхні і пакрыцці, якія адбываюцца ў ходзе рэакцыі.

Узнагароды і званні

Эртль падзяліў з Габорам Саморжаем з Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі прэмію Вольфа па хіміі ў 1998 годзе за «асаблівы ўклад у галіне навукі аб паверхнях у цэлым і за тлумачэнне фундаментальных механізмаў гетэрагенных каталітычных рэакцый на асобнай крышталічнай паверхні ў прыватнасці».

Герхард Эртль атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 2007 годзе за даследаванні хімічных працэсаў на цвёрдых паверхнях.

Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1986)[13], Папскай акадэміі навук (2010)[14], член-карэспандэнт Аўстрыйскай акадэміі навук (2001)[15], замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2002), Расійскай акадэміі навук (2011)[16].

Цікавыя факты

У гонар Герхарда Эртля ў 2011/2012 навучальным годзе была праведзена Міжнародная алімпіяда па асновах навук (па хіміі)[17].

Зноскі

  1. Gerhard Ertl // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gerhard Ertl // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Gerhard Ertl // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #106105507 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. http://www.reuters.com/article/scienceNews/idUSGOR03851720071010
  6. http://news.bbc.co.uk/2/hi/7037210.stm
  7. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1351394/Gerhard-Ertl
  8. (unspecified title) Праверана 2 ліпеня 2019.
  9. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  10. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  11. https://www.ae-info.org/ae/User/Ertl_Gerhard
  12. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=ERTL,%20Gerhard Праверана 26 сакавіка 2019.
  13. Prof. Dr. Gerhard Ertl Архівавана 21 сакавіка 2019. (ням.)
  14. Gerhard L. Ertl (англ.)
  15. emer. Prof. Dr. Dr. h. c. mult. Gerhard Ertl (ням.)
  16. Постановление Общего собрания Российской академии наук № 24 от 22.12.2011 «Об избрании иностранных членов Российской академии наук»
  17. Положение о проведении первого этапа VIII Международной Олимпиады по основам наук 2011/2012 учебный год (нявызн.). pandia.ru.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Штутгарцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гановерскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Японіі
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Рэйнска-Вестфальскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Штутгарце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Хімікі Германіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Гановерскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Члены Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па хіміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Замежныя члены РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны