wd wp Пошук:

Гермес Бельведэрскі

Антыной Бельведэрскі

Меркурый ці Гермес Бельведэрскі — адзін з шэдэўраў ватыканскага Бельведэра (музей Пія-Клімента), які доўгі час прымалі за выяву Антыноя і называлі Антыноем Бельведэрскім.

У 1543 годзе Папа Павел III набыў статую за 1000 дукатаў у чалавека, сядзіба якога знаходзілася пад сценамі замка Св. Анёла. Верагодна, менавіта там яна і была выяўлена. На працягу XVI і XVII стагоддзяў слава пра гэты твор разнеслася па ўсёй Еўропе: мармуровыя копіі замовілі для сябе Карл I Сцюарт, Людовік XIV і Пётр I. Пусэн бачыў у ім ідэал класічных прапорцый, а Вінкельман (які прымаў статую за выяву Мелеагра) асабліва захапляўся прапрацоўкай твару.

З часоў Эніа Квірына Вісконці лічыцца даказаным, што скульптура адлюстроўвае бога Гермеса. Ідэалізаваны твар, перакінутая праз плячо халаміда і паслаблены кантрапост паказваюць на тое, што арыгіналам для гэтай копіі Адрыянава кіравання магла служыць згубленая праца Праксіцеля накшталт «Гермеса і Дыяніса».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гермес
Катэгорыя·Экспанаты музея Пія-Клімента
Катэгорыя·Скульптуры Старажытнай Грэцыі