wd wp Пошук:

Антыной

«Антыной з вілы Мандрагонэ» — гонар збору Ш. Баргезэ

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Антыной (значэнні). Антыной (грэч.: Αντινοος, лац.: Antinous) (каля 110 — 130) — грэчаскі юнак, выхадзец малаазійскай правінцыі Віфінія, палюбоўнік рымскага імператара Адрыяна, абагаўлёны пасля смерці. У Егіпце Антыноя атаясамлялі з Асірысам.

Біяграфія

Меркавана, Адрыян пазнаёміўся з Антыноем у 124 г., калі праязджаў праз Віфінію. З 128 г. юнак неадступна знаходзіўся пры імператары. Антыной загінуў у кастрычніку 130 года ў водах Канопскага Ніла пры нявысветленых акалічнасцях — у якасці магчымай прычыны называлі самагубства, рытуальную ахвяру, забойства і няшчасны выпадак.

Адрыян заснаваў горад Антынопаль на месцы гібелі свайго фаварыта, узвёў у яго гонар статуі ў некалькіх гарадах, было выканана таксама мноства яго скульптурных партрэтаў. Маштабы увекавечання яго памяці былі выключнымі — да нас дайшло больш выяў Антыноя, чым іншых вельмі знакамітых (і значна больш выбітных) рымлян: Антыной Фарнезскі, Антыной Бельведэрскі, Антыной Дэльфійскі і інш. Пасля сваёй гібелі Антыной стаў шанавацца як бог, які памірае і ўваскрасае, і яго культ быў гэтак папулярны, што нават ганіўся ў працах апалагетаў ранняга хрысціянства.

Прыдворныя астраномы вылучылі на небе сузор’е Антыной, якое спарадычна выкарыстоўвалася аж да XIX стагоддзя, але зараз адмененае.

Бібліяграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Багі, які паміраюць і ўваскрасаюць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Егіпце
Катэгорыя·Фаварыты манархаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 111 годзе
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гомасексуальнасць у гісторыі
Катэгорыя·Постаці Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лацыа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 110 годзе
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Патанулі
Катэгорыя·Памерлі ў 130 годзе