wd wp Пошук:

Герб Жыровіцаў

Герб Жыровіцаў — герб аграгарадка Жыровіцы Слонімскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 373.

Гісторыя

Гістарычны герб

Жыровіцы атрымалі ў 1652 годзе Магдэбургскае права ад караля і вялікага князя Яна Казіміра. Неўзабаве яны сталі буйным гандлёвым цэнтрам, які карыстаўся ўласным гербам: «у блакітным полі выява двух мужчынскіх постацей — правая стаіць на каленях, левая трымае ў працягнутых руках кнігу»[1]

Верагодна, што на гербе намаляваны Ян Мялешка і Св. Іасафат Кунцэвіч. Шляхціч Рыгор Трызна, маршалак слонімскі, пазнаёміў ігумена Быценскага манастыра Іасафата Кунцэвіча з сваім праваслаўным суседам Янам Мялешкам, смаленскім кашталянам. Пад уплывам ераманаха Іасафата Ян Мялешка прыняў Унію і падараваў манахам Жыровіцы, дзе была царква з цудатворнай іконай Багародзіцы. Шляхціч Ян Мялешка разам з жонкай Ганнай з Фурсаў збудавалі ў Жыровічах манастыр і 29 кастрычніка 1613 годзе ўрачыста ўвялі туды Іасафата Кунцэвіча з яго манахамі. Іасафат Кунцэвіч стаў першым ігуменам Жыровіцкага манастыра.

Апісанне

Сучасны герб Жыровіцаў уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога намаляваны дзве мужчынскія фігуры: правая ў белым адзенні, укленчаная, левая (Іасафат Кунцэвіч[2]) ў чорным адзенні з німбам над галавой, якая трымае ў працягнутых руках кнігу. У ніжняй частцы герба намаляваны залаты меч.

Зноскі

  1. Жыровічы Архівавана 29 жніўня 2008. // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Святыя вярнуліся на гярбы Жыровічаў і Адэльска(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жыровіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі