wd wp Пошук:

Герб Ашмянаў

Герб Ашмянаў — адзін з сімвалаў горада Ашмяны Ашмянскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.

Гісторыя

Магдэбургскае права Ашмяны атрымалі ў 1683 годзе. З’явіўся і герб, але выява яго пакуль не вядома.

Выява з вялікакняжацкага прывілея 1792 года

Гістарычны герб быў нададзены гораду 3 чэрвеня 1792 года каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім: «срэбнае поле шчыта падзяляецца на тры часткі: у правай — рука з залатымі шалямі, у левай — шчыт, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё»[1].

У 1840-х быў нададзены іншы герб. У верхняй частцы была Пагоня (як герб Віленскай губерні), а ў ніжняй частцы замест радавога герба былога караля быў прадстаўлены ў блакітным полі мядзведзь з наступным тлумачэннем: «На знак палявання жыхароў на мядзведзяў».

Апісанне

Сучасны герб уяўляе сабой французскі шчыт, які мае перакулена-вілападобны падзел. У правым чырвоным полі намалявана рука, якая трымае залатыя шалі, у левым блакітнымзалаты шчыт, у ніжнім сярэбранымцяля чырвонага колеру[2] як элемент родавага герба Панятоўскіх[3].

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.
  3. Барыс ПРАКОПЧЫК. Сярэбраны гіпацэнтаўр у чырвоным полі Архівавана 1 кастрычніка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Ашмяны
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі