wd wp Пошук:

Герань сібірская

Герань сібірская[3] (Geránium sibíricum) — травяністая расліна, від роду Герань сямейства Гераніевыя (Geraniaceae).

Невялікая шматгадовая расліна родам з умераных раёнаў Азіі і Усходняй Еўропы, завезенае ў многія рэгіёны свету. Ад іншых гераней адрозніваецца невялікімі адзінкавымі кветкамі на доўгіх кветаножках.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 40—50 см вышынёй з тонкім коранем. Сцеблы моцна разгалінаваныя, узыходзячыя, пакрытыя прыціснутымі валасінкамі, накіраванымі да аснавання.

Лісце на хвосціках да 7 см даўжынёй, пакрытых прыціснутым апушэннем, у абрысе круглява-пяцікутнае, 3-3,5 см у дыяметры, пальчатарассечанае на 5 вузкарамбічных долей, кожная з якіх з буйназубчатым краем. Прылісткі трохкутна-шылападобныя, да 8 мм даўжынёй.

Кветкі адзінкавыя, рэдка па дзве, на кветканосах да 4 см даўжынёй, пакрытых прыціснутым апушэннем. Чашалісцікі каля 6,5 мм даўжынёй, даўгавата-яйкападобнай формы, з завостраным канцом, шчацініста-апушаныя. Пялёсткі вяночка да 1,5 см даўжынёй, з выманнем на канцы, белыя, з пурпурнымі жылкамі. Прыкветкі шылападобныя, 3-7 мм даўжынёй.

Каробачка з носікам 1,5—1,7 см даўжынёй, насенне 2×1,5 мм, гладкае, бурае.

Распаўсюджанне

Радзіма расліны — Усходняя Еўропа і Азія. Завезены ў Паўночную Амерыку, дзе шырока распаўсюджваецца.

Таксанамія

Від быў упершыню сапраўды апісаны ў 2-м томе кнігі Species plantarum Карла Лінея, датай публікацыі якой лічыцца 1 мая 1753 года.

Від Герань сібірская ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).

  ещё 4 семейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Геранекветныя     род Герань    
             
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Гераніевыя     від
Герань сібірская
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 4 рода  
     

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Герань
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інвазіўныя віды раслін
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі