wd wp Пошук:

Герань крывяна-чырвоная

Герань крывава-чырвоная[3] (Geranium sanguineum) — від кветкавых раслін сямейства гераніевыя (Geraniaceae).

Назва

Герань крывяна-чырвоная, воўча стапа, дубровіца, мужчынскі залатнічок[4][5], дуброўка лясная[4], вцер[6].

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20 −50 см з вузлаватым карэнішчам і відэльца-разгалінаванымі сцебламі, пакрытымі доўгімі адхіленымі валасінкамі. Сваю назву гэты від атрымаў з-за таго, што аснова сцеблаў і ніжняе лісце да восені чырванеюць. Лісце размяшчаецца на хвосціках, ліставая пласцінка па абрысах пупышкападобная або круглявая, глыбока-пальчата-паасобная, з 5-7 часткамі, падзеленымі ў сваю чаргу на больш дробныя, лінейныя дзелькі. Кветкі размяшчаюцца на доўгіх кветканосах, звычайна па адной. Пялёсткі малінава-чырвоныя, выемкавыя, даўжынёй 15-20 мм, у два разы даўжэй чашалісцікаў. Цвіце летам.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расце на ўзлесках, у зарасніках кустоў, на сухіх схілах.

Таксанамія

Від Герань крывяна-чырвоная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).

  ещё 4 семейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Геранекветныя     род Герань    
             
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Гераніевыя     від
Герань крывяна-чырвоная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 4 рода  
     

Значэнне

Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  6. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Герань
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта