wd wp Пошук:

Георг Аўгуст Гольдфус

Георг Аўгуст Гольдфус (ням.: Georg August Goldfuß; 18 красавіка 1782, Турнау, — 2 кастрычніка 1848, Попельсдорф (цяпер у межах Бона)) — нямецкі палеантолаг і заолаг.

Вучыўся ў медыка-хірургічным калегіуме ў Берліне, потым перайшоў у Эрлангенскі ўніверсітэт, які ў 1804 годзе скончыў з прысваеннем навуковай ступені дактары філасофіі.

Пасля гэтага ездзіў у Паўднёвую Афрыку. З 1806 года зноў у Эрлангене, з 1811 года дацэнт заалогіі ў мясцовым універсітэце. У 1818 годзе атрымаў званне прафесара заалогіі. Пазней быў зацверджаны на пасадзе прафесара заалогіі і мінералогіі Бонскага ўніверсітэта. У 1839—1940 гадах рэктар гэтага ўніверсітэта.

З 1806 года актыўна вывучае выкапнёвых жывёл на тэрыторыі Германіі.

З удзелам нямецкага палеантолага графа Георга фон Мюнстэра ён выдаў важную працу «Petrefacta germaniae» (1826—1844), у якую спачатку меркавалася даць ілюстрацыі ўсіх акамянеласце беспазваночных жывёл Германіі, але праца выйшла незавершанай, у яе ўвайшлі толькі малюнкі губак, каралаў, ігласкурых і часткі малюскаў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100151310 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Georg-August Goldfuss // Base biographique
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100151310 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  5. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Боне
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1782 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1848 годзе
Катэгорыя·Палеантолагі Германіі
Катэгорыя·Памерлі 2 кастрычніка
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Пахаваныя на Попельсдорфскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баварыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Эрлангенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Заолагі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных