wd wp Пошук:

Георгі Пулеўскі

Георгі Пулеўскі (балг.: Георги Пулевски; макед.: Ѓорѓи Пулевски; макед.: Ѓорѓија Пулевски) — балгара-македонскі нацыянал-рэвалюцыянер і публіцыст[3]. Ён адным з першых у Новы час паставіў пытанне пра асобную македонскую нацыю, пра самастойную македонскую мову[4], хоць і не даў на іх на іх адназначных адказаў. Публіцыст Крстэ Місіркаў лічыў Пулеўскага адным з заснавальнікаў македанізму. Быў яскравай і рознабаковай асобай, праславіўся і як лінгвіст, і як палявы камандзір гайдукоў, і як архітэктар.

Біяграфія

Георгі Пулеўскі нарадзіўся ў 1817 годзе, у горным македонскім сяле Галічнік, якое знаходзілася ў той час у складзе Асманскай імперыі. Георгі да македонскага племя міякаў (мијаци). У Галічніку існуе паданне пра тое, што «продкі Георгі Пулеўскага перасяліліся ў Галічнік у канцы XV стагоддзя з невялікага прыморскага гарадка Пула, размешчанага на поўдзень ад Скадара, у Паўночнай Албаніі». Пра юныя гады Пулеўскага мала што вядома. Ён доўга працаваў муляром у Дунайскіх княствах Валахіі і Малдавіі, які ў 1859 г. аб’ядналіся ў Румынію. У сталым узросце стаў архітэктарам[5]. З княстваў Пулеўскі часта прыязджаў у родныя краі. У цяснінах Гола Брдо, на захад ад Галічніка, на стыку Македоніі з Албаніяй, ён сфарміраваў гайдуцкую чэту (дружыну), якая вельмі непакоіла турэцкіх акупантаў[6].

У Румыніі, верагодна, ужо пасля Крымскай вайны, Пулеўскі пазнаёміўся са сваім цёзкай Георгі Ракоўскім — іншым праслаўленым балгарскім гайдуком. Чэта Ракоўскага паспяхова дзейнічала супраць туркаў на ўсходзе Балгарыі, у раёне Рогі Старой Планіны. У 18611862 гадах Ракоўскі стварыў у Бялградзе Першую Балгарскую легію. А Георгі Пулеўскі сфарміраваў у складзе Легіі чэту, неўзабаве якая даставіла шмат непрыемнасцей турэцкаму гарнізону Бялграда.

У хуткім часе пачалося супрацоўніцтва Пулеўскага з сербскай інтэлігенцыяй. У тыя гады актывізавалася сербская прапаганда ў Македоніі — і пэўныя бялградскія колы разлічвалі скарыстаць у сваіх мэтах македонскага ваяводу Пулеўскага, які пасяліўся ў Сербіі. Сербскія ўлады спансавалі[7] издание двух уникальных словарей, составленных Пулевским. За ними закрепились названия «Четырёхязычник Пулевского»[8] (Бялрад, 1873) і «Триязычник Пулевского»

Зноскі

  1. 1 2 Dordi Pulevski // VIAF ID
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Ǵorǵija Pulevski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Военна история на българите от древността до наши дни, Том 5 от История на Българите, Автор Георги Бакалов, Издател TRUD Publishers, 2007, ISBN 9546212350, стр. 335.
  4. Юлия Митева, Идеята за езика в македонския литературен кръжок — естетически и идеологически аспекти
  5. Гл.: «Речник от четири йезика. I, Српско-Албански, II Арбански-Арнаутски. III Турски. IV Гръцки. Скроена и написана от Джорджа М. Пулевски, архитекта у Галичник окружие дибранско 1872 година. I-ва част. Београд, штампария Н. Стефановича и дружине. 1873.»
  6. Филиповиħ, Миленко. С. Голо Брдо. Белешке о насељима, пореклу становништва, народном животу и обичаjима, Скопље 1940, с. 21, бел. 14.
  7. Тодев, Илия. Към друго минало, VIGAL, 1999, стр. 72.
  8. «Речник от четири йезика. I, Српско-Албански, II Арбански-Арнаутски. III Турски. IV Гръцки. Скроена и написана от Джорджа М. Пулевски, архитекта у Галичник окружие дибранско 1872 година. I-ва част. Београд, штампария Н. Стефановича и дружине. 1873.»

Крыніцы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 1893 годзе
Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Памерлі ў Сафіі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Балгарыі
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Публіцысты Балгарыі
Катэгорыя·Публіцысты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Паэты Балгарыі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1817 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі