wd wp Пошук:

Георгій Сямёнавіч Вярэйскі

Георгій Сымонавіч Вярэйскі (руск.: Гео́ргий Семёнович Вере́йский; 18 [30] ліпеня 1886, Праскураў, Падольская губерня, Расійская імперыя — 18 снежня (або 19 снежня) 1962, Ленінград, СССР) — савецкі графік і жывапісец. Народны мастак РСФСР (1962). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946). Адзін з мастакоў ленінградскай пейзажнай школы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Праскураве ў сям’і Сямёна Пятровіча Вярэйскага. Не пазней за 1897 год сям’я пераехала ў Харкаў. Сістэматычнай мастацкай адукацыі не атрымаў. Вучыўся на юрыдычным факультэце Харкаўскага і Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэтаў, удзельнічаў у падзеях першай рускай рэвалюцыі 1905 года, нават знаходзіўся некаторы час пад арыштам і быў вымушаны эміграваць (1905—1907).

Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Харкаве ў прыватнай школе Я. Я. Шрэйдэр.

Пераехаўшы ў Пецярбург (1911), займаўся ў Новай мастацкай майстэрні, дзе быў высокі ўзровень выкладання. У 1913—1916 гадах вучыўся ў Санкт-Пецярбургу ў М. В. Дабужынскага, Б. М. Кустодзіева, Г. П. Астравумавай-Лебедзевай, Я. Я. Лансерэ.

Майстар графічнага партрэта і пейзажа (літаграфія, афорт, малюнак), вылучаецца дакладнасцю характарыстыкі мадэлі, падкрэсленай цвёрдасцю малюнка; стварыў шэраг пейзажных і жанравых твораў. Удзельнічаў у працы аб’яднання «Баявы аловак». У 1920 годзе зрабіў шэраг партрэтных замалёвак У. І. Леніна на Кангрэсе III Інтэрнацыяналу. Сапраўдны член АМ СССР (1949).

Г. С. Вярэйскі памёр 18 снежня 1962 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Багаслоўскіх могілках.

Зноскі

  1. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Bibliothèque nationale de France Georgij Semënovič Verejskij // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Georgy Vereysky // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  4. Union List of Artist Names — 2010. Праверана 14 красавіка 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хмяльніцкім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 снежня
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 ліпеня
Катэгорыя·Графікі СССР