wd wp Пошук:

Георгій Васільевіч Мяцельскі

Георгій Васі́льевіч Мяце́льскі (руск.: Георгий Васильевич Метельский; 27 чэрвеня 1911, Старадуб, Бранская вобласць, Расія — 8 жніўня 1996, Вільня) — расійскі пісьменнік, празаік, аўтар вершаў.

Біяграфія

Скончыў школу ў Старадубе, затым Ліпецкі горна-металургічны тэхнікум і Маскоўскі інстытут чыгуначнага транспарту, па сканчэнні якога паступіў у аспірантуру.

Падчас Вялікае Айчыннай вайны ў эвакуацыі ў Томску супрацоўнічаў у гарадскіх і абласных газетах. Затым працаваў у «Комсомольской правде». Адначасова абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У 1944 па накіраванні пераехаў у Вільню. Супрацоўнічаў у штодзённай газеце «Советская Литва». У паездках па Літве сабраў матэрыял для кніг нарысаў пра Літве («У боку Нёмана», 1957; «Кропля бурштыну», 1986).

З 1955 сябар Звязу пісьменнікаў СССР. З 1956 пакінуў працу ў рэдакцыі і стаў прафесійнымі пісьменнікам. Здзейсніў мноства паездак па Савецкім Саюзе (Ямал, Таймыр, Якутыя, Чукотка, Камчатка, Сахалін, Курыльскія астравы, рэспублікі Сярэдняе Азіі і Каўказу) і некаторых замежных краінах.

Творчасць

Аўтар больш за сорак кніг, у тым ліку зборнікаў вершаў «Сонечная ноч», «Прасвятленне», «Горад мой», таксама зборнікаў аповесцяў і аповядаў «Чыстыя дубровы», «Лісце дубу», «Адзін крок», «У трохстах кіламетрах ад жыцця», «Лесавічка», «Восем дзён чакання» і інш. Асобныя нарысы, аповесці, аповяды публікаваліся як у мясцовым друку (часопіс «Коммунист», альманах і, пасля, часопіс «Литва литературная», газета «Советская Литва», пераназваная пасля ў «Эхо Литвы»), так і за межамі Літоўскае ССР (часопісы «Дон», «Звезда», «Октябрь»).

Творчасць носіць рысы вернасці сацыялістычнай ідэалогіі, асабліва выразнай у кнігах нарысаў і аповесцях пра геолагаў («Ямал — край зямлі», «На 62-й паралелі») і памежнікаў («Тайфун над памежнай заставай», «Бедныя вы мае»). Дзеянне ў гісторыка-бытавых раманах «Скрыжаваныя стрэлы», «Старадубскае лета» і аповесцях «Лісце дубу», «Адзін крок», «Чорныя раўчукі» разгортваецца ў Старадубе.

Для серыі «Политиздата» «Палымяныя рэвалюцыянеры» пісаў гісторыка-біяграфічныя аповесці пра рэвалюцыянераў Зігмунта Серакоўскага («Даленга», 1972), Пятра Смідовічы «Непаўторны» (1976), Івана Фіялетава («Да апошняга подыху», 1984).

У познія гады напісаў некалькі гісторыка-біяграфічных аповесцяў і раманаў пра прамыслоўца Сяргея Мальцава, кампазітара Аляксандра Рубца, паэтаў Фёдара Цютчава і Аляксея Талстога.

У 1953 у часопісе «Пяргале» быў надрукаваны першы, відаць, пераклад на літоўскую мову — нарыс «Па Нёмне». Некаторыя творы перакладаліся, акрамя літоўскае, на венгерскую, украінскую, чэшскую і іншыя мовы.

Выданні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старадубе
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі МІІТа
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе