У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радакоўскі. Генрых Радакоўскі (польск.: Henryk Hipolit Rodakowski) — (9 ліпеня 1823, Львоў — 28 снежня 1894 г., Кракаў) — польскі жывапісец.
Паходзіў з сям’і юрыстаў. Вучыўся на юрыдычным факультэце Венскага ўніверсітэта, але адначасова 1841—1845 вывучаў жывапіс у майстэрні Ёзэфа Данхаўзера (1805-1845).
У 1846 годзе з’ехаў у Парыж, каб вучыцца пад кіраўніцтвам Леона Канье(руск.) бел.. Неўзабаве напісаны ім партрэт Генрыха Дэмбінскага(руск.) бел. быў узнагароджаны залатым медалём. Эжэн Дэлакруа высока ацаніў працы Радакоўскага.
У 1867 годзе ён вярнуўся на радзіму ў аўстрыйскую Галіцыю і пасяліўся ў маёнтку Палагічы(руск.) бел. (цяпер Івана-Франкоўская вобласць Украіны), потым у Бортніках (Жыдачыўскі раён) каля Ходарыва, потым у Вене і затым канчаткова пасяліўся ў Кракаве.
У 1893 годзе быў абраны старшынёй кракаўскага Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. 24 снежня 1894 года быў прызначаны дырэктарам кракаўскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў, але раптоўна памёр праз чатыры дні.