wd wp Пошук:

Генрых Плоцке

Генрых Плоцке (ням.: Heinrich Plotzke, або ням.: Heinrich von Plotzke; ? — 27 ліпеня 1320, Меднікі, Літва) — рыцар Тэўтонскага ордэна, ландмайстар Тэўтонскага ордэна ў Прусіі з 1307 па 1309[2] гадах, вялікі комтур ордэна з верасня 1309 па 3 жніўня 1312 года, маршал ордэна ў 13121320[3] гадах.

Па прыбыцці ў 1309 годзе ў Прусію вялікага магістра Зігфрыда фон Фейхтвангена неабходнасць у дублюючай пасадзе ландмайстра Прусіі адпала і была скасавана. Генрых Плоцке стаў вялікім комтурам ордэна, што па сутнасці падымала яго ранейшы статус, бо ён стаў у сутнасці намеснікам вялікага магістра ва ўсіх справах.

Бітва пад Меднікамі

Камандаваў войскам ордэна ў бітве пад Меднікамі, якая адбылася 27 ліпеня 1320 года. Войска ордэна складалася з 40 рыцараў, гарнізона замка Мемель і заваяваных прусаў. Войска напала на Медніцкія землі і частка крыжакоў адправілася рабаваць наваколлі. Тым часам жамойты нечакана нанеслі ўдар па галоўных сілах ворага. Загінуў маршал, 29 рыцараў, шмат прусаў. Ордэн не нападаў на Медніцкія землі аж да заключэння перамір’яў з Гедзімінам у 13241328.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 12 мая 2021.
  2. Спіс прускіх ландмайстраў Тэўтонскага ордэна ў Прусіі — Інтэрнэт-праект: Гісторыя Ордэны Храма (праверана 8 жніўня 2008)
  3. Спіс маршалаў Тэўтонскага ордэна (да 1450 г.) — Інтэрнэт-праект: Гісторыя Ордэны Храма (праверана 8 жніўня 2008)

Спасылкі

Папярэднік:
Зігхард фон Шварцбург
ландмайстар Тэўтонскага ордэна ў Прусіі
13071309
Пераемнік:
(з перапынкам у 1309-1317 гадах)
Фрыдрых фон Вільдэнберг
Папярэднік:
Вірыкус дэ Хомберх
вялікі комтур Тэўтонскага ордэна
13093 жніўня 1312
Пераемнік:
Генрых фон Гера
Папярэднік:
Конрад фон Тырберг Малодшы
маршал Тэўтонскага ордэна
3 жніўня 131227 ліпеня 1320
Пераемнік:
Дытрых фон Альтэнбург
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рыцары Тэўтонскага ордэна
Катэгорыя·Памерлі ў 1320 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1264 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Плоцку
Катэгорыя·Памерлі 27 ліпеня