wd wp Пошук:

Генадзь Якаўлевіч Кляўко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кляўко.

Генадзь Якаўлевіч Кляўко́ (28 лістапада 1931 (афіц. 1 мая 1932), в. Варонічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці21 жніўня 1979) — беларускі паэт , перакладчык, дзіцячы празаік , журналіст.

Біяграфія

Памятная таблічка на Рудзенскай школе ў гонар беларускага паэта Генадзь Кляўко.

Нарадзіўся ў сям’і Якава Сафронавіча Кляўко і Марыі Іванаўны (Доўгай). Вучыўся ў Рудзенскай сярэдняй школе (скончыў у 1950 годзе), потым на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1955 годзе). З 1954 да 1963 гг. працаваў літаратурным рэдактарам у газеце «Калгасная праўда», з 1961—1973 гг. — літсупрацоўнікам, адказным сакратаром часопіса «Вожык», з 1973 да 1979 — намеснікам галоўнага рэдактара літаратурнага часопіса «Полымя».[1]

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1964 года.

Творчасць

У рэспубліканскім друку з вершамі выступіў у 1950 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), зборнікаў вершаў і паэм «Прыстань» (1974), «Плуг» (1978), «Падкова над парогам» (выбранае, 1979), «Вязьмо» (1984), зборнікаў гумарыстычных вершаў і мініяцюр «Лайдак і кнопкі» (1964), «Каб не сурочыць» (1971), «Што праўда, то не грэх…» (1971). Для дзяцей выдаў кніжку вершаў «Першы салют» (1964).

Перакладаў на беларускую мову творы пісьменнікаў народаў СССР. У 1975 г. у яго перакладзе выйшаў зборнік паўднёва-асецінскай паэзіі «Трубіць алень», у 1986 годзе выдадзены зборнік перакладу вершаў Касты Хетагурава «Асецінская ліра».

Зноскі

  1. Кляўко Генадзь // Беларускія пісьменнікі…

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Рудзенскай сярэдняй школы
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонічах
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Асобы