wd wp Пошук:

Генадзь Станіслававіч Алейнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алейнікаў. Генадзь Станіслававіч Алейнікаў (10 лістапада 1947, Мінск, БССР, СССР — 13 верасня 2017, Мінск, Беларусь) — беларускі эканаміст, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1997—1998).

Адукацыя

Скончыў у 1977 г. Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «Грашовы зварот і крэдыт», а таксама ў 1985 г. факультэт эканамістаў-міжнароднікаў Акадэміі знешняга гандлю ў Маскве — па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны» з веданнем замежнай мовы.

Валодаў англійскай і французскай мовамі.

Сям’я

Жонка — Вольга Віталеўна Алейнікава (нар. у 1951 г.), дырэктар РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (Беларусь), прафесар. Генадзь Алейнікаў нарадзіўся ў адзін дзень са сваёй жонкай Вольгай — 10 лістапада[2].

У сям’і нарадзілася трое сыноў: сярод іх вядомы — Максім Генадзевіч Алейнікаў, кампазітар, прадзюсар гурта «Топлесс» (Беларусь).

Працоўная дзейнасць

Пачаў працаваць у банкаўскай галіне ў Мінску — у 1977—1978 гг. крэдытным інспектарам мінскага Фрунзенскага аддзялення Дзяржбанка СССР.

У 19781982 гг. — быў кіраўніком Цэнтральнага аддзялення Дзяржбанка гарадской канторы Дзяржбанка СССР.

У 19851987 гг. — працаваў намеснікам кіраўніка Мінскай гарадской канторы Дзяржбанка СССР.

У 19871988 гг. — быў намеснікам старшыні выканкама Ленінскага раёна г. Мінска.

У 19881989 гг. — працаваў намеснікам упраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення Дзяржбанка СССР.

З 1989 г. па лістапад 1991 г. быў намеснікам старшыні праўлення — начальнікам планава-эканамічнага ўпраўлення Беларускага рэспубліканскага банка Знешэканамбанка СССР.

Пасля роспуску СССР, з лістапада 1991 г. па 1997 г. Генадзь Алейнікаў узначальваў Банк знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь («Белзнешэканамбанк») — быў яго прэзідэнтам (старшынёй савета дырэктароў).

З 16 студзеня 1997 г. па 20 сакавіка 1998 г. Генадзь Алейнікаў быў старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. 30 студзеня 1997 г. увайшоў у склад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а з 5 лютага 1997 г. быў членам Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 10 лютага 1997 г. па 28 мая 1998 г. уваходзіў у склад валютна-крэдытнай камісіі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Быў адпраўлены ў адстаўку з пасады старшыні Нацбанка па прычыне рэзкага падзення нацыянальнай валюты.

Пазней, у тым жа 1998 г. Генадзь Алейнікаў узначаліў да снежня 2007 г. Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый («Межторгбанк»), які ў 2007 г. быў прададзены банку «Альфа-Банк» (Расія), а сам Алейнікаў пакінуў пасаду старшыні праўлення Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 10. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. https://minsknews.by/direktor-rnpts-detskoy-onkologii-gematologii-i-immunologii-olga-aleynikova-darit-zhizn-eto-schaste/ Архівавана 13 чэрвеня 2019.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Кіраўнікі Нацыянальнага банка Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь